Перайсці да зместу

Косць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кавалкі касцей.

Косць — разнавіднасць злучальнай тканкі, якая складае асноўную частку шкілета пазваночных жывёл і чалавека. Косці выконваюць абарончую, апорную і рухавую функцыі, а таксама з’яўляюцца рэзервуарам мінеральных рэчываў[1].

Касцявая тканка змяшчае ў сабе пазаклеткавы матрыкс[en] з калагенавымі валокнамі, крышталізаваным кальцыем (у выглядзе гідраксіяпатыту[en]) і спецыялізаванымі клеткамі (астэацыты[en], астэабласты[en], астэакласты[en]), замацаванымі ў гэтым матрыксе[2].

Грэчаская назва косці ὀστέον (остэон) часта выкарыстоўваецца як прыстаўка ў медыцынскіх тэрмінах (напрыклад, астэапароз)[3]. Лацінская назва os выкарыстоўваецца ў сістэмах анатамічнай тэрміналогіі, такіх як Terminologia Anatomica, для наймення асобных касцей (напрыклад, os frontale, os capitatum, os coxae).

Класіфікацыя касцей

[правіць | правіць зыходнік]
Кампактная і губкаватая косць, а таксама перыёст плоскай косці.

Касцявая тканка падзяляецца на два асноўныя тыпы:

Косці паводле формы

[правіць | правіць зыходнік]

Косці падзяляюцца на:

Клеткі і міжклеткавае рэчыва[11]

[правіць | правіць зыходнік]
Злева направа: астэацыт, астэабласт, астэагенная клетка, астэакласт

Клеткі: Астэагенныя (ствалавыя, паўствалавыя, астэабласты)

Асноўныя:

  • Астэацыты — спелыя касцявыя клеткі, функцыя якіх — абмен рэчываў у касці.
  • Астэабласты — ажыцяўляюць сінтэз бялкоў, утварэнне касцявой тканкі, адкладанне салей кальцыю.
  • Астэакласты — макрафаг (манацыт косткі), які рассмоктвае старую касцявую тканку.
Малады касцявы матрыкс

Міжклеткавае рэчыва:

  • Асеін
  • Асеамукоід

Кровазабеспячэнне і інервацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Як правіла, праз кожную косць праходзіць адна пажыўная артэрыя[en]. Яна адыходзіць ад прылеглай артэрыі і прасякае косць праз пажыўны канал[en], жывячы яе ўнутраныя структуры — касцявы мозг, губкаватую косць і ўнутраны слой кампактнай косці. Касцявую артэрыю суправаджаюць вазаматорныя нервы, выконваючы задачу рэгуляцыі патоку крыві[12].

Звязаныя структуры

[правіць | правіць зыходнік]

Звонку косці пакрытыя неабходнай для іхняга функцыянавання валакністай тканкай перыёстам. Праз перыёст праходзяць сасуды, адказныя за сілкаванне вонкавага слоя кампактнай косці, а таксама адчувальныя нервы, здольныя рэагаваць на траўмы. Перыёст мае здатнасць да ўтварэння новай касцявой тканкі[13].

Ўнутраныя паражніны косткі ўтрымліваюць мяккую, далікатную, багатую клеткамі і забяспечаную крывяноснымі сасудамі масу, званую касцявым мозгам (у птушак частка паражніны напоўнены паветрам). Адрозніваюць тры яго функцыяналныя станы: слізісты (желацінозны), чырвоны (або часта — міелоідны), і жоўты ці тлушчавы (найбольш распаўсюджаны). Асноўную форму складае чырвоны касцяны мозг, у ім назіраецца пяшчотная злучальна-тканая аснова, багатая сасудамі, вельмі падобныя на лейкацыты касцёвамазгавога або лімфатычныя клеткі, клеткі, афарбаваныя гемаглабінам і, якія лічацца пераходнымі да чырвоных крывяных цельцаў, бясколерныя клеткі, якія змяшчаюць ўнутры чырвоныя шарыкі, і шмат’ядравыя буйныя («гіганцкія») клеткі, так званыя міэлапласты.

Крывятворная міелоідная тканка

Чырвоны (дзейны) касцявы мозг — гэта міелоідная тканка, якая, як і лімфоідная, складаецца з двух асноўных кампанентаў[14]: страмальнага — строма, якая служыць мікраатачэннем для гемапаэтычных (крывятворных) клетак, і гемальнага — форменныя элементы крыві на розных стадыях развіцця.[15]

Сторма ўтворана ратыкулярнай тканкай, асцеагеннымі, тучнымі, тлушчавымі, адвентіціальнымі, эндателіяльнымі клеткамі і міжклетачным рэчывам.

Жоўты (нядзейны) касцявы мозг — гэта тлушчавая тканка а з асобнымі астраўкамі (стромай) ратыкулярнай тканкі. Ён знаходзіцца ў касцёвамазговых каналах трубчастых костак і ў частках ячээк губчатага рэчыва касцей, у якіх замяшчае міелоідную тканку губчатага рэчыва. У дзяцей яшчэ няма жоутага касцявога мозгу, але ен паступова замяшчае чырвоны пасля надыходу 4 гадоў і заканчвае замяшчэнне ажно ў 12-18-гадовым узросце.

Слізісты касцяны мозг — халадцападобная, слізістая, бедная на клеткі кансістэнцыя. Ён утвараецца у чарапных і тварных касцях, якія развіваюцца.

Пры адкладзе ў страмальны кампанент асновы тлушчу і памяншэнні колькасці міелоідных элементаў чырвоны мозг пераходзіць у жоўты, а пры знікненні тлушчу і міелоідных элементаў ён набліжаецца да слізістага.

Касцяны мозг не мае нічога агульнага з галаўным і спінным мозгам. Ён не адносіцца да нервовай сістэмы і не мае нейронаў.

Касцяны мозг з’яўляецца найважнейшым крывятворных органам (гл. гемапоэз)

Асноўныя злучэнні касцей

[правіць | правіць зыходнік]

Сіндэсмалогія — вучэнне аб злучэннях касцей.

Каленны сустаў — рухомае злучэнне касцей
  • Нерухомае (бесперарыўная) — забяспечвае трываласць злучэння і выконвае ахоўную і апорную функцыю. Гэта швы чэрапа і інш.
  • Паўрухомае (паўперарыўнае) — дзейнічае як амартызатар, змякчае штуршкі і страсенні. Гэта храстковыя дыскі, якія звязваюць пазванкі.
  • Рухомае (перарыўнае/сустаў) — ажыццяўляе рух касцей у розных плоскасцях.

Утварэнне і развіццё

[правіць | правіць зыходнік]

Косці развіваюцца з мезенхімы (зародкавай злучальнай тканкі) двума шляхамі:

У чалавека косці дасягаюць поўнага развіцця ў канцы пубертату. Дакладны ўзрост залежыць ад генетычных, сацыяльных і эканамічных фактараў, а таксама стану здароўя. У заходніх краінах звычайны ўзрост сталення шкілета складае 20-25 гадоў[18].

Касцявы ўзрост[en] вызначаецца з дапамогай метадаў медыцынскай візуалізацыі[en]. Звычайна для гэтага робіцца рэнтгенаўскі здымак невядучай рукі. У здаровых людзей узрост касцей супадае з сапраўдным узростам. Развіццё касцей можа быць запаволена такімі ўмовамі як напрыклад недаяданне і гіпатырэоз[en][19].

  1. Drake 2020, с. 13
  2. Drake 2020, с. 13
  3. Roberto Batisti, 'ὀστοῦν, ὀστέον (Moer. ο 27)', in Olga Tribulato (ed.), Digital Encyclopedia of Atticism. With the assistance of E. N. Merisio. DOI: https://doi.org/10.30687/DEA/2974-8240/2023/02/026
  4. Drake 2020, с. 13
  5. Drake 2020, с. 13
  6. Drake 2020, с. 13
  7. Drake 2020, с. 13
  8. Drake 2020, с. 13
  9. Drake 2020, с. 13
  10. Drake 2020, с. 13
  11. http://www.histology.narod.ru/lectures/lecture_08/l_08.htm
  12. Drake 2020, с. 14
  13. Drake 2020, с. 14
  14. http://www.morphology.dp.ua/_mp3/hematopoies.php Архівавана 8 кастрычніка 2015.
  15. http://nsau.edu.ru/images/vetfac/images/ebooks/histology/histology/r5/t20.html#20.1.2.2. Периферические органы кроветворения
  16. Drake 2020, с. 14
  17. Drake 2020, с. 14
  18. Drake 2020, с. 14
  19. Drake 2020, с. 14