Перайсці да зместу

Косьва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Косьва
руск. Косьва
Характарыстыка
Даўжыня 283 км
Басейн 6 300 км²
Расход вады 88,5 м³/с (за 11 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Сярэдні Урал
 • Каардынаты 59°27′02″ пн. ш. 58°58′02″ у. д.HGЯO
Вусце Кама
 • Месцазнаходжанне Камскае вадасховішча
 • Каардынаты 58°53′37″ пн. ш. 56°37′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Камскае вадасховішча → Кама → Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Свярдлоўская вобласць, Пермскі край
Код у ДВР 10010100312111100008416
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ко́сьва (руск.: Ко́сьва[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Свярдлоўскай вобласці і Пермскім краі, левы прыток ракі Кама (басейн Волгі).

Утвараецца ў месцы зліцця рэк Вялікая Косьва і Малая Косьва на схілах галоўнага хрыбта Сярэдняга Урала. Даўжыня ракі 261 км, разам з Вялікай Косьвай — 283 км. Плошча вадазбору 6300 км². Упадае ў Косьвінскі заліў Камскага вадасховішча. Сярэдні расход вады за 11 км ад вусця (каля сяла Астаніна) складае 88,5[2] м³/с. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, з парогамі і перакатамі. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні да 140[2] м. Жыўленне пераважна снегавое[2]. Сцёк Косьвы зарэгуляваны Шырокаўскім вадасховішчам. Рака суднаходная на адлегласці 35 км ад вусця[3].

Сярод прытокаў: Малая Косьва, Тылай (Усходні Тылай), Бярозаўка, Кыр’я, Тыпыл, Каменка, Тулумка, Малая Аслянка, Вялікая Аслянка (Паўночная Аслянка), Сухая, Няр, Нюр (Першы Нюрок), Губашка, Касая, Віва, Ключанка і інш.[3]

Каля ракі горад Губаха, пасёлкі Шырокаўскі, Троіцк і іншыя населеныя пункты.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 639. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  2. а б в Ретеюм К. Ф. Косьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. а б Река КОСЬВА // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 639. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]