Котласкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Котласкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 25 чэрвеня 1924
Насельніцтва
  • 19 143 чал. (1 студзеня 2018)[3]
Плошча
  • 6 300 км²
Котласкі раён на карце
Часавы пояс MSD
Тэлефонны код 81837
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Котласкі раён (руск.: Ко́тласский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Котлаская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).

Адміністрацыйны цэнтр — горад Котлас (у склад раёна не ўваходзіць).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Котласкі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Архангельскай вобласці, плошча тэрыторыі — 6,3 тыс. км². Мяжуе на захадзе з Усцьянскім раёнам, на поўначы з Краснаборскім раёнам, на паўночным усходзе з Ленскім раёнам, на ўсходзе з Вілягодскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Лузскім раёнам Кіраўскай вобласці, на поўдні з Вялікаўсцюгскім раёнам Валагодскай вобласці. Таксама тэрыторыя муніцыпальнага раёна мяжуе з тэрыторыяй двух самастойных муніцыпальных утварэнняў (гарадскіх акруг) Архангельскай вобласці: горад Каражма і Котлас.

У раёне зліваюцца дзве буйныя ракі — Паўночная Дзвіна і Вычагда, а таксама працякаюць рэкі Малая Паўночная Дзвіна, Ліменда, Рэваж і інш.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]