Кофс-Харбар
Кофс-Харбар
| ||||||||||||
Кофс-Харбар (англ.: Coffs Harbour) — горад у Новым Паўднёвым Уэльсе, Аўстралія. Размешчаны за 540 км на поўнач ад Сіднея, і за 390 км ад Брысбена. Насельніцтва — 26 353 чалавекі (перапіс 2011 года).
Па дадзеных CSIRO, у Кофс-Харбары вельмі зручны для жыцця клімат. Эканоміка горада заснавана на сельскай гаспадарцы (вырошчванне бананаў і чарніц), турызме і рыбалоўстве.
У горадзе ёсць кампус з Універсітэтам Паўднёвага Крыжа, чатыры буйныя гандлёвыя цэнтры, шпіталь, бібліятэка, мноства нацыянальных паркаў. У горадзе ёсць аэрапорт.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Марджоры Джэксан-Нельсан, аўстралійская лёгкаатлетка і палітык
Зноскі
- ↑ Coffs Harbour // QuickStats — Australian Bureau of Statistics. Праверана 28 чэрвеня 2022.