Нарадзіўся 8 красавіка1938 года ў Кумасі (Гана). Скончыў Навукова-тэхналагічны ўніверсітэт у Кумасі, у 1972 годзе атрымаў ступень магістра па эканоміцы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (ЗША). 3 1962 года — на кіруючых пасадах у структурах ААН (акрамя 1974—76, калі быў дырэктарам турызму Ганы): у фінансавых органах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Жэневе (Швейцарыя), Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека, член Камісіі ААН па справах Афрыкі. У 1990—92 гадах — памочнік генеральнага сакратара ААН па праграме планавання бюджэту і фінансаў, з 1993 года — намеснік генеральнага сакратара па міратворчых аперацыях. 3 1997 па 2006 гады — Генеральны сакратар ААН. Памёр 18 жніўня2018 года ў Берне (Швейцарыя).