Коханаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Коханаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Коханава
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
8 ліпеня 1931
Дата скасавання 9 верасня 1946
17 снежня 1956
Насельніцтва (1926) 40 401
Плошча 902 км²

Ко́ханаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 і 19461956 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі. Цэнтр — мястэчка1947 года — гарадскі пасёлак) Коханава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Аболецкі, Алёнавіцкі, Гальцаўскі (Вялікагальцаўскі), Коханаўскі, Малотынскі (Малатнянскі), Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Перавалачнянскі, Роска-Сялецкі (Сялецкі), Сіманаўскі (Замасцянскі), Смалянскі, Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі.

У 1930 годзе, калі была скасаваная акруговая сістэма, Коханаўскі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У 1931 годзе раён быў скасаваны.

Адноўлены ў 1946 годзе ў складзе Віцебскай вобласці.

Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 0,8 тысяч км². У яго склад уваходзілі гарадскі пасёлак Коханава і 11 сельсаветаў: Аболецкі, Алёнавіцкі, Гальцэўскі (Вялікагальцэўскі), Коханаўскі, Палюдаўскі (Новапалюдаўскі), Перавалачнянскі, Роска-Сялецкі (Сялецкі), Сіманаўскі (Замасцянскі), Смалянскі, Тумініцкі (Лісуноўскі), Шыбецкі.

17 снежня 1956 года раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Аршанскага і Талачынскага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]