Коўл Палмер
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Нарадзіўся |
6 мая 2002[1] (23 гады) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 185 см[2] |
| Пазіцыя | атакуючы паўабаронца, вінгер |
| Клубная кар’ера[* 1] | |
|
Манчэстэр Сіці Чэлсі |
|
|
|
Коўл Па́лмер (англ.: Cole Palmer; нар. 6 мая 2002) — англійскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і вінгер «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Англіі. Лічыцца адным з найлепшых маладых ігракоў у свеце, бо вядомы сваім спрытам, дрыблінгам і добрым пазіцыянаваннем[3][4][5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]далучыўся да акадэміі «Манчэстэр Сіці» яшчэ хлопчыкам, калі яму было восем гадоў. Прайшоў праз усе ўзросты акадэміі і быў капітанам у камандзе да 18 гадоў[6].
30 верасня 2020 года Палмер дэбютаваў у асноўнай камандзе «Сіці» ў матчы чацвёртага раўнда Кубка футбольнай лігі[7], які скончыўся перамогай у гасцях над «Бернлі» з лікам 3:0. Першым голам адзначыўся 21 верасня 2021 года ў хатняй перамозе з лікам 6:1 над камандай Першай лігі «Уікам Уондэрэрс» у тым жа турніры[8]. 16 кастрычніка Палмер з'явіўся ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Бернлі», і ў той жа дзень згуляў за каманду да 23 гадоў, дзе ўчыніў хет-трык[9]. 19 кастрычніка Палмер забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у выязным матчы супраць «Бругэ». Матч скончыўся перамогай з буйным лікам 5:1[10]. 6 жніўня 2023 года поруч з Эрлінгам Голанам адзначыўся голам у матчы Суперкубка Англіі, але гэта не дапамагло здабыць тытул.
1 верасня 2023 года Палмер склаў сямігадовую працоўную ўгоду з «Чэлсі»[11][12]. Паведамлялася, што пачатковая сума трансферу склала 40 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, але патэнцыйна яна магла павялічыцца на 2,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў[12]. Ігрок паклаў пачатак выступы ў кашулі новай дружыны на наступны дзень, выйшаўшы на замену на 62-й хвіліне ў хатняй гульні з «Нотынгем Форэст». 7 кастрычніка забіў гол з пенальці ў матчы супраць «Бернлі», а таксама адзначыўся галавой перадачай. Паўабаронца хутка замацаваўся ў складзе, але сам клуб адгуляў сезон не вельмі ўдала. Ігрок стала забіваў за клуб, асабліва паспяховым быў адрэзак напрыканцы сезону. 30 сакавіка ігрок адзначыўся дублем у матчы з «Бернлі», а ў наступным туры ўчыніў хет-трык у браму «Манчэстэр Юнайтэд». 15 красавіка Палмер забіў чатыры галы ў браму «Эвертана», а сам матч скончыўся з лікам 6:0[13][14].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]13 лістапада 2023 года Палмер атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Англіі перад адборачнымі матчамі чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборных Мальты і Паўночнай Македоніі[15][16]. Ігрок дэбютаваў 17 лістапада, выйшаўшы на замену на 61-й хвіліне ў матчы супраць зборнай Мальты на стадыёне «Уэмблі»[17].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Англіі: 2023
- Уладальнік Кубка Англіі: 2023
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023
- Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2023
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Cole Palmer // Transfermarkt — 2000.
- ↑ https://www.chelseafc.com/en/teams/profile/cole-palmer Праверана 7 снежня 2024.
- ↑ «Impossible not to call Palmer top player — Pochettino». BBC Sport.
- ↑ «'Best player in the league' — Chelsea fans go crazy after Cole Palmer nets perfect 16-minute hat-trick against Everton». Goal.
- ↑ «Gary Lineker offers two-word Cole Palmer verdict after stunning Chelsea display». The Mirror.
- ↑ «Cole Palmer — Everything you need to know». Manchester City F.C.
- ↑ «Palmer handed debut as City make four changes». Manchester City F.C.
- ↑ «Manchester City 6–1 Wycombe: Holders come from behind to reach last 16». BBC Sport.
- ↑ «Manchester City’s Cole Palmer hit a hat-trick for U23 side hours after appearing for first team». Eurosport.
- ↑ «Club Bruges 1–5 Manchester City: Cole Palmer scores as Pep Guardiola’s side claim dominant win». BBC Sport.
- ↑ «Cole Palmer signs for Chelsea». Chelsea F.C.
- ↑ а б «Chelsea sign Cole Palmer from Manchester City in £42.5m deal». BBC Sport.
- ↑ «Cole Palmer scores four as Chelsea stun abject Everton». The Telegraph.
- ↑ «Can you name every player to score four or more goals in a single PL match?». Planet Football.
- ↑ «England men’s squad updates: Lewis, Palmer and Konsa called up». The Football Association.
- ↑ «Cole Palmer, Ezri Konsa and Rico Lewis are called up to England squad for Euro 2024 qualifiers». BBC Sport.
- ↑ «England 2–0 Malta». BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (англ.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)