Крадзеж па змове (фільм)
Крадзеж па змове | |
---|---|
Inside Job | |
Жанр | Дакументальны фільм |
Рэжысёр | Чарлз Фергюсан |
Прадзюсар |
Одры Марс Чарлз Фергюсан |
Сцэнарыст |
Чад Бек Адам Болт |
У галоўных ролях |
Мэтт Дэйман (апавядальнік) |
Кампазітар | Алекс Хефс |
Працягласць | 109 хв |
Бюджэт | $2 млн |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 2010 |
IMDb | ID 1645089 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«Крадзеж па змове[1]» (Inside Job) — дакументальны фільм 2010 года пра фінансавы крызіс позніх 2000-х рэжысёра Чарлза Фергюсана. Паводле Фергюсана фільм распавядае пра «сістэмную карупцыю ў сектары фінансавых паслуг у Злучаных Штатах, а таксама пра наступствы гэтай сістэмнай карупцыі»[2]. У пяці частках, фільм даследуе, якім чынам змены ў рэгуляторным асяроддзі і банкаўскай практыцы стварылі фінансавы крызіс. «Inside Job» быў добра прыняты кінакрытыкамі, якія высока ацанілі яго тэмп, навуковае даследаванне і экспазіцыю складанага матэрыялу.
Фільм быў паказаны ў траўні 2010 года на Канскім кінафестывалі і атрымаў Оскара ў 2010 годзе як лепшы дакументальны фільм.
Кароткі агляд
[правіць | правіць зыходнік]Дакументальны фільм у пяці частках. Пачынаецца з позірка на тое, якім чынам Ісландыя стала моцна дэрэгуляванай краінай ў 2000-ыя, а яе банкі былі прыватызаваныя. Калі Lehman Brothers і AIG збанкрутавалі 15 верасня 2008 года, Ірландыя і астатні свет увайшлі ў глабальную рэцэсію.
Частка I: Як мы сюды патрапілі
[правіць | правіць зыходнік]Амерыканская фінансавая індустрыя рэгулявалася ад 1940г. да 1980г., затым паследаваў працяглы перыяд дэрэгулявання. У канцы 1980-х гадоў, крызіс "Savings and loan" каштаваў падаткаплацельшчыкам каля $124 мільярдаў. У канцы 1990-х, фінансавы сектар быў кансалідаваны ў некалькі фірмаў-гігантаў. У 2001 годзе бурбалка доткомаў выбухнeла, паколькі інвестыцыйныя банкі прасоўвалі інтэрнэт-кампаніі, але пры гэтым ведалі, што яны пацерпяць няўдачу. Вынік - $5 трыліёнаў страт інвестараў. У 90-ыя дэрыватывы сталі папулярнымі ў фінансавай індустрыі і дадалі нестабільнасці. Намаганні, накіраваныя на рэгуляванне дэрыватываў былі сарваныя "Законам аб мадэрнізацыі таварных ф'ючэрсаў" у 2000 годзе, які меў падтрымку некалькіх ключавых службовых асоб. У 2000-я у фінансавай індустрыі дамінуюць пяць інвестыцыйных банкаў (Goldman Sachs , Morgan Stanley, Lehman Brothers, Merrill Lynch і Bear Stearns), два фінансавых кангламераты (Citigroup, JPMorgan Chase), тры сек'юрытызаваныя страхавыя кампаніі (AIG, MBIA, AMBAC) і тры рэйтынгавых агенцтва (Moody's, Standard & Poors, Fitch). Інвестыцыйныя банкі "запакавалі" іпатэчныя крэдыты з іншымі крэдытамі і пазыкамі ў забяспечаныя даўгавыя абавязанні (collateralized debt obligations - CDO), якія яны прадалі інвестарам. Рэйтынгавыя агенцтвы далі шматлікім CDO самыя высокія (ААА) рэйтынгі. Субстандартныя заёмы прывялі да драпежніцкага крэдытавання. Многія ўладальнікі дамоў атрымлівалі крэдыты, якія яны ніколі не змаглі б выплаціць.
Частка ІІ: Бурбалка (2001-2007)
[правіць | правіць зыходнік]Падчас жыллёвага буму, суадносіны паміж грошамі, запазычанымі інвестыцыйным банкам, і ўласнымі актывамі банка дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню. Крэдытны дэфолтны своп (CDS) быў падобны на страхавы поліс. Спекулянты маглі купіць CDS гуляць супраць CDO, якімі яны не валодалі. Шматлікія CDO былі заснаваныя на субстандартных іпатэчных крэдытах. Goldman-Sachs прадаў больш за $3 млрд кепскіх CDO у першай палове 2006 года. Goldman таксама граў супраць малакаштоўных CDO, але пры гэтым казалі інвестарам, што яны былі высокай якасці. Тры найбуйнейшыя рэйтынгавыя агенцтвы спрыялі праблеме. Колькасць рэйтынгаў ААА фінансавых інструментаў падскочыла з некалькіх дзясяткаў у 2000 годзе да больш за 4 000 у 2006 годзе.
Частка ІІІ: Крызіс
[правіць | правіць зыходнік]Рынак CDO абваліўся, і інвестыцыйныя банкі засталіся з сотнямі мільярдаў долараў у выглядзе пазык, забяспечаных даўгавых абавязанняў (CDO) і нерухомай маёмасццю ад якіх яны не маглі пазбавіцца. Вялікая рэцэсія пачалася ў лістападзе 2007 года, а ў сакавіку 2008 года ў Bear Stearns скончыліся грошы. У верасні федэральны ўрад узяў на сябе абавязанні Fannie Mae і Freddie Mac, якія былі на мяжы краху. Праз два дні Lehman Brothers збанкрутаваў. Усе яны мелі рэйтынгі АА або ААА яшчэ за некалькі дзён да выратавання. Merrill Lynch на краі краху быў набыты Bank of America. Генры Полсан і Цімаці Гейтнер вырашылі, што Lehman павінен збанкрутаваць, што прывяло да краху рынку кароткатэрміновых абавязанняў карпарацый. 17 верасня неплацежаздольны AIG перайшоў у рукі ўрада. На наступны дзень, Полсан і старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы Бэн Бернанке папрасілі ў Кангрэса $700 мільярдаў для выратавання банкаў. Сусветную фінансавую сістэму паралізавала. 3 кастрычніка 2008 года прэзідэнт Буш падпісаў «Праграму дапамогі праблемным актывам», але сусветныя фондавыя рынкі працягнулі падаць. Скарачэнне вытворчасці і страта закладзенай нерухомасці прадоўжыліся з ростам беспрацоўя да 10 % у ЗША і Еўрапейскім Саюзе. Да снежня 2008 года GM і Chrysler таксама сутыкнуліся з банкруцтвам. Страты закладзенай маёмасці ў ЗША дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню.
Частка ІV: Адказнасць
[правіць | правіць зыходнік]Топ-менеджэры з неплацёжаздольных кампаній сышлі са сваімі некранутымі асабістымі багаццямі. Кіраўнікі былі адабраныя саветамі дырэктароў, якія раздавалі мільярды долараў у выглядзе прэмій пасля ўрадавай дапамогі. Найбуйнейшыя банкі сталі яшчэ мацней і падвоілі антырэфармісцкія высілкі. Акадэмічныя эканамісты на працягу дзесяцігоддзяў выступалі за дэрэгуляванне і дапамагалі фармаваць палітыку ЗША. Яны па-ранейшаму, пасля крызісу 2008 года, супраць рэформаў. Многія з гэтых эканамістаў мелі канфлікт інтарэсаў, зараблялі грошы ў якасці кансультантаў для кампаній і іншых груп, уцягнутых ў фінансавы крызіс.[3]
Частка V: Дзе мы зараз
[правіць | правіць зыходнік]Дзесяткі тысяч працоўных амерыканскіх заводаў былі звольненыя. Фінансавыя рэформы новай адміністрацыі Абамы былі слабыя, і не было ніякіх істотных прапановаў рэгулявання дзейнасці рэйтынгавых агенцтваў, лабістаў і заробкаў вышэйшага менеджменту. Гейтнер стаў міністрам фінансаў. Фельдстайн, Тайсан і Самэрз сталі галоўнымі эканамічнымі дарадцамі Абамы. Бернанке быў зноў прызначаны старшынёй ФРС. Еўрапейскія краіны ўвялі строгую рэгуляцыю банкаўскіх заробкаў, але ЗША супраціўляліся гэтаму.
Выраб фільма
[правіць | правіць зыходнік]Inside Job быў выраблены Одры Маррс з Джэфры Лур'е і Хрысцінай Вайс Лур'е ў якасці выканаўчых прадзюсараў. Адказнымі за здымкі былі Святлана Кветка і Кэлайні Мэм. Алекс Хэфес напісаў музыку, Мэт Дэйман агучыў фільм.
Фергюсон, які з’яўляецца асабістым сябрам эканаміста Нурыэля Рубіні і фінансавага пісьменніка Чарлза Р. Морыса (абодва папярэджвалі аб маючых адбыцца эканамічных узрушэннях), быў занепакоены нестабільнасцю ў фінансавым сектары задоўга да краху ўвосені 2008 года. Неўзабаве пасля таго як, Lehman Brothers збанкрутаваў у верасні 2008 года Фергюсон вырашыў засяродзіцца на гэтым крызісе ў сваім наступны дакументальным фільме. Пасля некалькіх тыдняў абмеркаванняў, ён звярнуўся да Sony Pictures Classics, якія пагадзіліся забяспечыць каля паловы з $2 мільёнаў вытворчага бюджэту. Пасля ўхвалення праекту пачаліся шэсць месяцаў усебаковых даследаванняў. Здымкі і інтэрв'ю распачаліся вясной 2009 года.
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Фільм атрымаў станоўчыя водгукі, набраўшы 97% рэйтынгу на сайце Rotten Tomatoes.[4] Роджэр Эберт апісаў фільм як "злы добра аргументаваны дакументальны фільм аб тым, як амерыканская фінансавая індустрыя выбудавана наўмысна, каб падманваць простых амерыканскіх інвестараў".[5] Логан Хіл, з Нью-Ёркскага часопісу "Сцервятнік" ахарактарызаваў фільм як "незабывальны і абуральны", адзначыўшы "эфектную прысутнасць" апавядальніка Мэта Дэймана.[6]
Фільм быў адабраны для спецыяльнага паказу на Канскім кінафестывалі ў 2010 годзе. Канскі рэцэнзент ахарактарызаваў фільм як "комплексны аповяд распавядаючы надзвычай добра і з вялікай доляй чыстага гневу".[7]
Зноскі
- ↑ "Крадзеж па змове" з’яўляецца мастацкім перакладам з амерыканскай англійскай мовы словазлучэння Inside Job. Цалкам выраз перакладаецца як крадзеж у арганізацыі сваімі ж супрацоўнікамі
- ↑ (February 25, 2011). "Charlie Rose Interviews Charles Ferguson on his documentary 'Inside Job'". YouTube. Retrieved October 25, 2011
- ↑ Casselman, Ben (January 9, 2012). "Economists Set Rules on Ethics". Wall Street Journal. http://online.wsj.com/article/SB10001424052970203436904577148940410667970.html. Retrieved January 9, 2012.
- ↑ "Inside Job". Rotten Tomatoes. Flixter. http://www.rottentomatoes.com/m/inside_job_2010. Retrieved January 26, 2011.
- ↑ Ebert, Roger (October 13, 2010). "Inside Job". Chicago Sun-Times. http://rogerebert.suntimes.com/apps/pbcs.dll/article?AID=/20101013/REVIEWS/101019990 Архівавана 11 лютага 2013.. Retrieved October 24, 2011.
- ↑ Hill, Logan (May 16, 2010). "Is Matt Damon's Narration of a Cannes Doc a Sign that Hollywood is Abandoning Obama?". New York Magazine. http://nymag.com/daily/entertainment/2010/05/is_matt_damons_narration_of_a.html?imw=Y&f=most-viewed-24h10. Retrieved May 16, 2010.
- ↑ Dargis, Manohla (May 16, 2010). "At Cannes, the Economy Is On-Screen". The New York Times. http://www.nytimes.com/2010/05/17/movies/17cannes.html?ref=arts. Retrieved May 17, 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны вэб-сайт (англ.)
- «Унутраная справа» (англ.) на сайце Internet Movie Database