Крайняя плоць
Кра́йняя плоць (лац.: praeputium; грэч. πόσθη) — скура, якая пакрывае ў мужчын і некаторых жывёл галоўку палавога члена. Падчас эрэкцыі звычайна ссоўваецца — менавіта таму галоўка члена агаляецца. У некаторых выпадках крайняя плоць даволі кароткая — тады галоўка члена заўсёды будзе голая. З галоўкай палавога члена крайняя плоць звязваецца з дапомогай вуздэчкі крайняй плоці[1]. Адпаведна з нормамі некаторых рэлігій (напрыклад, ісламу і іўдаізму) крайняя плоць абразаецца.
Захворванні[правіць | правіць зыходнік]
- Фімоз — звужэнне крайняй плоці палавога члена, пры якім галоўка члена не агаляецца ці агаляецца насілу і з адчуваннем болю.
Зноскі
- ↑ Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. Пособие: В 4 т. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010.