Крайчы вялікі літоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крайчы вялікі літоўскі (лац.: incisor dapum, structor mensae) — пасада ў ВКЛ з сярэдзіны 15 стагоддзя.

Павінен быў пасля падрыхтоўкі стала стольнікам наразаць пададзеныя стравы. Пазней яго функцыі сталі намінальнымі.

Урад вядомы з XV стагоддзя, у іерархіі ўрадаў займаў высокае месца (звычайна крайчымі прызначаліся маладыя прадстаўнікі магнацкіх родаў).

З 17 стагоддзя ўрад крайчага ВКЛ — дыгнітарскі. У паветах былі ўрады крайчых земскіх, таксама дыгнітарскія.

Спіс вялікіх крайчых літоўскіх[правіць | правіць зыходнік]

Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Крайчыя ВКЛ
Федка Хроміч 1446 крайчы вялікага князя Свідрыгайлы
Таўцівіл Мантоўтавіч 1481
Аляксандр Гальшанскі ?? 1488 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Мікалай Радзівіл 1488 1493 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Януш Аляксандравіч Гальшанскі красавік
1495
1506 або 1507 Памер
Юрый Аляксандравіч Гальшанскі сакавік
1507
1509 Паступіў на кіеўскага ваяводу
Станіслаў Рыгоравіч Осцік ліпень
1518
1519 Паступіў на полацкага ваяводу.
Памер у тым жа годзе
Рыгор Рыгоравіч Осцік 1519 24 мая
1542
Брат папярэдняга.
Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Ян Радзівіл 1544 27 верасня
1551
Памер
Мікалай Пятровіч Кішка 1552 1555 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Юрый Аляксандравіч Хадкевіч 1555 23 сакавіка
1566
Паступіў на троцкага кашталяна
Крыштаф Радзівіл Пярун 1566 1569 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Вялікія крайчыя літоўскія
Ян Кішка 20 чэрвеня
1569
кастрычнік
1579
Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Канстанцін Астрожскі 1579 1588 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага.
Памер у тым жа годзе
Юрый Юр'евіч Хадкевіч 31 сакавіка
1588
12 студзеня
1590
Паступіў на жамойцкага старосту
Крыштаф Дарагастайскі 19 красавіка
1590
1 мая
1592
Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Андрэй Лаўрынавіч Война 30 мая
1592
1620 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Крыштаф Весялоўскі 1620 1622 Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл 1622 8 сакавіка
1626
Паступіў на троцкага кашталяна
Мікалай Весялоўскі 31 сакавіка
1626
1630 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Аляксандр Людвік Радзівіл 13 ліпеня
1630
1631 Паступіў на берасцейскага ваяводу
Крыштаф Сапега 19 жніўня
1631
8 сакавіка
1633
Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Жыгімонт Караль Радзівіл 14 сакавіка
1633
22 лютага
1638
Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Гедэон Міхал Трызна 1638 1642 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Казімір Тышкевіч 1642 12 красавіка
1644
Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Міхал Караль Радзівіл 11 сакавіка
1645
4 студзеня
1653
Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Міхал Казімір Радзівіл 10 студзеня
1653
16 жніўня
1656
Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Тэадор Дэнгаф 16 жніўня
1656
15 лютага
1658
Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
Крыштаф Патоцкі 15 лютага
1658
1661 Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Крыштаф Францішак Сапега 22 ліпеня
1661
5 верасня
1665
Памер
Марцыян Аляксандр Агінскі верасень
1665
1670 Паступіў на троцкага ваяводу
Бенедыкт Павел Сапега 1670 1670 Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
Ян Караль Дольскі 1670 3 лютага
1676
Паступіў на вялікага літоўскага падчашага
Уладзіслаў Тышкевіч 3 лютага
1676
студзень
1684
Памер
Уладзіслаў Юзафат Сапега 20 мая
1684
14 студзеня
1699
Паступіў на менскага ваяводу
Ян Мікалай Радзівіл 2 студзеня
1699
31 кастрычніка
1709
Паступіў на новагародскага ваяводу
Міхал Антоні Радзівіл 31 кастрычніка
1709
29 жніўня
1721
Брат папярэдняга.
Памер
Марцін Мікалай Радзівіл 1723 1752 Сын папярэдняга.
Пазбаўлены пасады
Станіслаў Радзівіл 27 лістапада
1752
20 верасня
1759
Паступіў на вялікага літоўскага падкаморага
Міхал Ксаверый Сапега 20 верасня
1759
24 лістапада
1766
Памер
Юзаф Сапега 11 снежня
1766
1784 Адмовіўся ад пасады
Зыгмунт Ксаверый Грабоўскі 31 ліпеня
1784
1793 Адмовіўся ад пасады
Юзаф Быхавец 13 лістапада
1793
1795 Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.