Кракаўскае прадмесце (Львоў)
Кракаўскае прадмесце | |
---|---|
Краківське передмістя | |
| |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Галіцкі раён |
Ранейшы статус | прадмесце |
Паштовыя індэксы | 79000 |
Кракаўскае прадмесце[1] (укр.: Краківське передмістя) — гістарычная мясцовасць у Галіцкім раёне Львова, якая ў XIV—XVIII стагоддзях з поўначы і захаду падступала да гардаскіх муроў Львова і знаходзілася ў юрысдыкцыі львоўскага магістрата.
Лакалізацыя[правіць | правіць зыходнік]
Прадмесце атрымала сваю назву ад аднайменнай гарадской брамы — у часы сярэднявечча ў горад можна было патрапіць толькі праз дзве брамы — Кракаўскую (з поўначы) і Галіцкую (з поўдня), якія і далі назвы двум буйнейшым львоўскім прадмесцям. У межы Кракаўскага прадмесця сярод іншага ўваходзіў і старажытнарускі Львоў (раён сучаснай плошчы Стары Рынак). Плошча Галіцкага прадмесця складала 150 га, а Кракаўскага — каля 100 га. Гэты адміністрацыйны падзел захоўваўся да 1787 года.
Межы прадмесця змяняліся з пераходам Львова ў склад іншай дзяржавы. У аўстрыйскія часы на поўнач ад разабраных гарадскіх муроў уздоўж Валынскага шляху было утворана асобнае Жоўкаўскае прадмесце. Мяжой гэтага новага прадмесця і Кракаўскага стала рака Полтва.
Сёння пад Кракаўскім прадмесцем часцей за ўсё разумеецца тэрыторыя ўздоўж вуліцы Гарадоцкай (да царквы св. Ганны) і праспекта Вячаслава Чарнавола (да чыгункі Львоў — Підзамчэ). З захаду да Кракаўскага прадмесця прымыкае мясцовасць Клэпарыў, з поўначы — чыгунка Львоў — Підзамчэ, з усходу — Высокі замак, з поўдня — цэнтр горада. Кракаўскае прадмесце па сваім этнанацыянальным характары заўсёды было пераважна яўрэйскім, менавіта ў гэтай частцы горада знаходзілася больш за ўсё сінагог.
Аб’екты[правіць | правіць зыходнік]
- Кракаўскі рынак
- Гатэль «Львоў»
- ТРЦ Forum Lviv
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»