Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі
польск.: Politechnika Krakowska im. Tadeusza Kościuszki
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Krakowska im. Tadeusza Kościuszki
Міжнародная назва Cracow University of Technology
Заснаваны 1945
Тып політэхніка
Рэктар Анджэй Бялкевіч
Рэктар Andrzej Białkiewicz[d][1]
Студэнты 14 000
Размяшчэнне Кракаў
Юрыдычны адрас вул. Варшаўская 24,
31-155 г. Кракаў, Польшча
Сайт pk.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі (польск.: Politechnika Krakowska im. Tadeusza Kościuszki) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова політэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне вучэльні звязана з сацыяльна-палітычнымі наступствамі Другой сусветнай вайны. Разбуранай краіне патрэбныя былі інжынеры, здольныя хутка яе аднавіць. Акрамя таго, у выніку тэрытарыяльных зменаў Львоўскі політэхнічны ўніверсітэт апынуўся ў межах СССР. У сувязі з гэтай сітуацыяй прафесар Ісідор Стэла-Савіцкі, які да вайны ўзначальваў кафедру будаўніцтва і інжынерыі ў Горнай акадэміі, прапанаваў стварыць вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову ў Кракаве. Канцэпцыя была добра сустрэтая кіраўніцтвам акадэміі, а таксама падтрымана міністрам адукацыі ПНР. У 1945 годзе міністр адукацыі дазволіў арганізацыю пры Горнай акадэміі шэрага політэхнічных факультэтаў: архітэктуры, а таксама лясной, будаўнічай, воднай і вымяральнай інжынерыі. Яны мелі адміністрацыйную і бюджэтную адасобленасць, а таксама ўласны Сенат.

19 лістапада 1946 года ўлады ПНР выдалі указ аб стварэнні ў акадэміі факультэтаў архітэктуры, інжынерыі і камунікацый, названых політэхнічнымі факультэтамі. Акт меў зваротную сілу, якая дзейнічала з 1 красавіка 1945 года, і гэты дзень лічыўся датай заснавання вучэльні. У 1947 годзе сядзібу факультэтаў перанеслі ў адаптаваныя для навучальных мэтаў будынкі на вул. Варшаўскай - да былых аўстрыйскіх казармаў імя эрцгерцага Рудольфа, якія ў міжваенны перыяд насілі імя караля Яна III Сабескага. Поўная незалежнасць універсітэтам была атрымана 7 ліпеня 1954 года, калі была прынята пастанова Савета Міністраў ПНР аб стварэнні Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэта. 30 верасня 1976 года яму было прысвоена імя Тадэвуша Касцюшкі.

Амаль з самага пачатку свайго існавання Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт рэалізоўваў шырокую праграму даследчай дзейнасці і супрацоўніцтва з прамысловасцю. У выніку да пачатку 1970-х гадоў тры з чатырох яго факультэтаў атрымалі поўныя акадэмічныя паўнамоцтвы для прысваення доктарскіх ступеняў і хабілітацыі. У 1966 годзе быў створаны пяты па ліку хімічны факультэт. Праз 9 гадоў быў створаны факультэт транспарту. У 1999 годзе быў створаны сёмы факультэт -сёння гэта факультэт інфарматыкі і тэлекамунікацый.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктуры
  • Інфарматыкі і тэлекамунікацый
  • Электратэхнічнай і камп'ютарнай інжынерыі
  • Грамадзянскага будаўніцтва
  • Матэрыялазнаўчай інжынерыі і фізікі
  • Інжынерыі навакольнага асяроддзя і энергетыкі
  • Хімічнай інжынерыі і тэхналогіі
  • Механічны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/7a7e1b21-0684-43f6-a0d6-5404df34ac74 Праверана 17 верасня 2022.