Кракембуш
Выгляд
| Кракембуш | |
|---|---|
| фр.: croquembouche | |
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| французская кухня | |
| Краіна паходжання | |
| Падача | |
| Тып стравы | дэсерт |

Кракембуш (фр.: croquembouche) — французскі дэсерт, уяўляе сабой высокі конус з прафітроляў з начынкай, змацаваных карамеллю ці спецыяльным салодкім соусам, і упрыгожаны карамельнымі ніткамі, зацукраваным міндалем, садавіной, зацукраванымі кветкамі. Выкарыстоўваецца як пачастунак у вясельных цырымоніях, пры хрышчэнні, на Каляды.
Назва паходзіць ад фр.: croquer en bouche, што азначае «храбусціць ў роце».