Крак дэ Шэвалье

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крэпасць
Крак дэ Шэвалье
Crac des chevaliers syria.jpeg
34°45′25″ пн. ш. 36°17′40″ у. д.HGЯO
Краіна Сірыя

Крак дэ Шэвалье (Сірыя)
Крак дэ Шэвалье
Крак дэ Шэвалье

Сцяг ЮНЕСКА Аб'ект Сусветнай спадчыны
Crac des Chevaliers and Qal’at Salah El-Din
(Замкі Крак-дэ-Шэвалье і Кал'ат-Салах-ад-Дзін)
Спасылка №1229у спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv
Рэгіён Арабскія дзяржавы
Уключэнне 2006  (30-я сесія)
У небяспецы 2013

Крак дэ Шэвалье, або Крак дэ л'Аспіталь[1] (араб. قلعة الحصن‎‎, фр.: Krak des Chevaliers, фр.: Krak de l'Hospital) — крэпасць гаспітальераў, размешчаная ў Сірыі на ўсход ад ліванскага Трыпалі на вяршыні ўцёса вышынёй 650 метраў, непадалёк ад дарогі, якая вядзе з Антыёхіі да Бейрута і Міжземнага мора. Найбліжэйшы буйны сірыйскі горад — Хомс — знаходзіцца ў 65 км на ўсход ад замка.

Адна з найбольш захаваных крэпасцей гаспітальераў у свеце. У 2006 годзе разам з цытадэллю Саладзіна (у 30 км на ўсход ад Латакіі) замак быў унесены ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя крэпасці[правіць | правіць зыходнік]

Краявід з крэпасці
Рэканструкцыя крэпасці

З арабскіх хронік вядома, што ў 1031 годзе крэпасць займаў курдскі гарнізон эміра Алепа. У тыя часы крэпасць называлася Хысн аль-Акрад («Замак курдаў»). Па сугуччы франкі назвалі крэпасць Крат (фр.: Le Krat), а затым, па падабенстве з арабскім тэрмінам «карак» (крэпасць) сталі называць Кракам (фр.: Le Krak).

У 1099 годзе падчас Першага крыжовага паходу яна была захоплена Раймундам IV, графам Тулузскім, аднак неўзабаве крыжакі пакінулі крэпасць, каб працягнуць паход да Іерусаліма.

У 1110 годзе крэпасць была паўторна занята Танкрэдам, князем Галілеі, а ў 1142 годзе Раймунд II, граф Трыпалі, перадаў Крак дэ Шэвалье ордэну гаспітальераў, каб яны ахоўвалі межы ад магчымых набегаў Зангі ібн Ак-Санкура, начальніка цюркскага гарнізона ў Масуле і Алепа.

Гаспітальеры аднавілі крэпасць і пабудавалі мноства дадатковых памяшканняў, ператварыўшы яе ў самую вялікую апору крыжакоў у Святой зямлі. Вакол крэпасці была выбудавана сцяна таўшчынёй ад 3 да 30 метраў з дазорнымі вежамі, адну з якіх займаў Вялікі Магістр гаспітальераў. За кольцам знешняй сцяны быў двор, абыходзячы які можна было патрапіць ва ўнутраныя памяшканні — залу, капліцу (якую пазней мусульмане ператварылі ў мячэць) і сховішча даўжынёй 120 метраў. Іншыя складскія памяшканні былі схаваны ўнутры скалы, на якой стаяла крэпасць, дзякуючы чаму Крак дэ Шэвалье мог вытрымаць працяглыя аблогі. У канцы XII — пачатку XIII стст. чарада землетрасенняў пашкодзіла некаторыя пабудовы, і крэпасць ізноў прыйшлося аднаўляць.

Крак дэ Шэвалье быў сапраўды непрыступны. Яго не раз абложвалі, але заўсёды беспаспяхова. У 1188 годзе каля сцен крэпасці стаяла армія самога Саладзіна. Падчас той аблогі арабам удалося паланіць кашталяна. Воіны Саладзіна падвялі яго да сцен крэпасці і запатрабавалі, каб ён загадаў гарнізону адчыніць вароты. Кашталян спачатку аддаў па-арабску загад здаць крэпасць, але потым ужо па-французску загадаў ваяваць да апошняга чалавека.

Крак дэ Шэвалье ўдалося ўзяць толькі падманным шляхам, калі Бейбарс I, султан Сірыі і Егіпта, накіраваў у крэпасць фальшывая лісты, у якім граф Трыпалі нібы загадваў крэпасці здацца. У выніку 8 красавіка 1271 года Крак дэ Шэвалье паў.

У 1272 годзе, падчас Дзявятага крыжовага паходу замак бачыў англійскі кароль Эдуард I і так захапіўся ім, што выкарыстоўваў Крак як узор для сваіх замкаў у Англіі і Уэльсе.

Лоўрэнс Аравійскі, які ўпершыню ўбачыў замак у жніўні 1909 года, апісваў яго як «мабыць, самы цудоўны замак у свеце».

У сакавіку 2014 года падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі ўрадавыя войскі занялі крэпасць, знішчыўшы дзясяткі паўстанцаў, а астатніх абаронцаў крэпасці вымусіўшы бегчы ў Ліван. Раней, падчас аднаго з авіяналётаў сірыйскіх ВПС у замка была разбурана адна з яго вежаў[2].

Зноскі

  1. Магчыма таксама напісанне назваў праз злучкі — Крак-дэ-Шэвалье і Крак-дэ-л'Аспіталь
  2. Асад захватил крепость крестоносцев - Газета Труд

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сусветная спадчына ў Сірыі