Краноцкае
Краноцкае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 372 м |
Даўжыня | 29 км |
Шырыня | 18 км |
Плошча | 242 км² |
Аб’ём | 12,4 км³ |
Найбольшая глыбіня | 148 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2330 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Камчацкі край |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 19070000211120000001403 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крано́цкае возера — буйное возера ва ўсходняй частцы паўвострава Камчатка, на тэрыторыі Краноцкага запаведніка, за 30 км на поўнач ад сусветна вядомай Даліны гейзераў, у Ялізаўскім раёне Камчацкага края Расіі.
Асноўныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]З'яўляецца самым вялікім прэснаводным возерам Камчаткі. Яго плошча складае каля 242 км². Мае форму роўнабаковага трохвугольніка. Сярэдняя глыбіня 51 м, максімальная глыбіня 148 м. Доўгі час лічылася, што возера мае кальдэральнае паходжанне, аднак сёння даказана, што возера ўтварылася каля 10 000 гадоў таму ў выніку запруды даліны ракі Краноцкай прадуктамі лававых вывяржэнняў.
Сілкаванне снегавое і дажджавое. Размах ваганняў узроўню складае некалькі дзясяткаў сантыметраў. Ледастаў з канца снежня да канца другой дэкады мая. Уздоўж усходняга берага возера размешчана 11 астравоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 450.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 522. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)