Краснагорская пячора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Краснагорская пячора (славацк.: Krásnohorská Jaskiňa) — карставая пячора ў Славакіі, каля паўночнага падножжа Сіліцкай гары Славацкага Карста, якая размяшчаецца за 6,5 км на паўднёвы ўсход ад горада Рожнява. Разам з унікальнымі прыроднымі ўпрыгожаннямі і дзівоснымі формамі, складзенымі амаль цалкам з кальцыю, Краснагорская пячора ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінэса ў якасці пячоры з найвялікшым сталагмітам у свеце, даўжыня якога складае каля 32,7 м і 12 м у дыяметры[1]. Даўжыня самой пячоры складае 1350—1450 м.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Частка пячоры ад уваходу да «Залы Гігантаў» (Sieň obrov) сфарміраваная пераважна з даламіта і даламітнага вапняка. Заднія часткі пячоры, такія як «Перлінавы калідор» (Chodba perál), «Вялікая зала» (Veľká sieň) і «Люстэркавая зала» (Zrkadlová sieň) знаходзяцца ў чыстых вапняковых зонах. Праход пад назвай «Вялікі каньён» (Veľký kaňom) сфарміраваўся ў выніку тэктанічных разломаў, якія, зрэшты, дапамаглі прыдаць належную форму шырокім памяшканням у задняй частцы пячоры[2]. У шэрагу з іншымі пячорам Славацкага Карста Краснагорская пячора ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны.

Зноскі

  1. Tamara Archleb Gály, The Encyclopaedia of Slovakia and the Slovaks: a concise encyclopaedia‎, pg. 370, Encyclopaedic Institute of the Slovak Academy of Sciences (2006), ISBN 80-224-0925-1
  2. Martin Kubliniak, Krásnohorská jaskyna — Krásnohorská Cave at Geocaching na Slovensku

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]