Перайсці да зместу

Краснагорск (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Краснагорск
руск.: Красногорск
55°49′18″ пн. ш. 37°20′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Маскоўская вобласць
Кіраўнік Эльміра Хаймурзіна[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1932
Вышыня цэнтра 150 м
Водныя аб’екты Масква і Банька[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▲196 987 чал. (2025)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 495, 498
Паштовы індэкс 143400
Код АКАТП 46439000000
krasnogorsk-adm.ru (руск.)
Паказаць/схаваць карты


Краснагорск (Расія)
Краснагорск
Краснагорск


Мапа

Краснагорск (руск.: Красного́рск) — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі з адміністрацыйнай тэрыторыяй (да красавіка 2017 года — цэнтр Краснагорскага раёна) і цэнтр гарадской акругі Краснагорск (да студзеня 2017 года — Краснагорскага муніцыпальнага раёна).

У 2017 годзе горад увайшоў у склад аб’яднанай гарадской акругі Краснагорск.

Горад размешчаны на рацэ Масква і яе прытоку рацэ Банька, за 22 км ад цэнтра Масквы (за 2 км ад МКАД), непасрэдна прымыкаючы да Масквы з паўночнага захаду.

Утвораны як аднайменны рабочы пасёлак у 1932 з часткі рабочага пасёлка Паўшына (упершыню згадваецца як сяло ў 1462 у духоўнай вялікага князя маскоўскага Васіля II; астатняя частка рабочага пасёлка ў 1932 пераўтворана ў аднайменнае сяло), жылога заснаванага ў 1860-х гг. пасёлка Банькі, які адрадзіўся ў 1926-27 у сувязі з будаўніцтвам завода, пас. Красная Горка (1927) і былой сядзібы Знаменскае-Губайлава. Раённы цэнтр (1932-63, 1965—2017) Маскоўскай вобласці (у 1960-61 горада Масквы). У 1933 годзе ў склад Краснагорска ўвайшлі с. Губайлава (упершыню згадваецца ў 1620 як пустка) і пасёлак завода «Стандартбетон» (завод пабудаваны ў 1932; пастаўляў буйнагабарытныя бетонныя канструкцыі для будаўніцтва канала імя Масквы, Маскоўскага метрапалітэна і іншых аб’ектаў).

З 1939 года — горад. У 1962 годзе ў рысу Краснагорска ўключаны сёлы Паўшына і Чэрнева (вядома з пачатку XVII ст.), а таксама пасёлак садавінагароднінага камбіната і камбінат ТІГІ (створаны ў 1950 як «Паўшынскі завод па вытворчасці сухой гіпсавай тынкоўкі»); у 2004 — дачны пасёлак Апаліха (заснаваны як сяло ў 1670-х гг.), а таксама с. Нованікольскае, пасёлак Ткацкай фабрыкі, вёскі Анікееўка, Гараносава і Аніна. З 2007 у Краснагорску размяшчаецца адміністрацыя губернатара і ўрад Маскоўскай вобласці. У 2009 у Краснагорску адкрыта станцыя Мякініна Маскоўскага метрапалітэна, а таксама канцэртная зала «Крокус Сіці Хол».

Горад абласнога падпарадкавання (1963—2001, з 2017) Маскоўскай вобласці. З 2017 цэнтр аднайменнай гарадской акругі. У 2019 праз горад запушчана новая лінія чыгуначнага транспарту — МЦД-2, якая звязала горад Падольск са станцыяй Нахабіна (у гарадской акрузе Краснагорск) праз тэрыторыю Масквы.

22 сакавіка 2024 года здзейснены тэракт у «Крокус Сіці Холе», у выніку якога загінула звыш ста трыццаці чалавек.

ГодКолькасць
1939 18 385 [2]
1959 35 183 [3]
1967 50 000 [4]
1970 62 690 [5]
1973 67 000 [4]
1976 72 000 [4]
1979 77 370 [6]
1982 82 000 [7]
1986 87 000 [4]
1987 89 000 [8]
ГодКолькасць
1989 90 477 [9]
1992 91 700 [4]
1996 91 300 [4]
1998 91 000 [4]
2000 90 600 [4]
2001 90 200 [4]
2002 92 545 [10]
2003 92 500 [4]
2004 93 000 [11]
2005 99 100 [4]
ГодКолькасць
2006 99 475 [12]
2007 98 900 [4]
2008 99 500 [4]
2009 100 871 [13]
2010 116 896 [14]
2011 116 700 [15]
2012 122 790 [16]
2013 127 600 [17]
2014 132 036 [18]
2015 137 587 [19]
ГодКолькасць
2016 144 614 [20]
2017 153 393 [21]
2018 161 525 [22]
2019 171 793 [23]
2020 175 554 [24]
2021 187 634 [25]
2023 188 850 [26]
2024 193 127 [27]
2025 196 987 [1]
  • Жаночы футбольны клуб «Зоркі»
  • Мужчынскі хакейны клуб «Зоркі» (хакей з мячом)

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 1 2 Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
  2. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  3. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Народная энциклопедия «Мой город». Красногорск
  5. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
  6. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
  7. ↑ Народное хозяйство СССР 1922-1982 (Юбилейный статистический ежегодник)
  8. ↑ http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987 — М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
  9. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  10. ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  11. ↑ http://istmat.info/files/uploads/46358/r_05.doc
  12. ↑ http://msu-mo.ru/userdata/docs/abc_np_03_08_06.zip
  13. ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  14. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Vol1/pub-01-11.xlsx — Росстат.
  15. ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b11_04/IssWWW.exe/Stg/d04/3-p03.htm
  16. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям. Таблица 35. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2012 года
  17. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
  18. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  19. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  20. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  21. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
  22. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
  23. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  24. ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  25. ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
  26. ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года — Росстат, 2023.
  27. ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года — Росстат, 2024.