Красналюдкі
Красналюдкі — у беларускай і польскай міфалогіі народ маленькіх чалавечкаў.
Вядомыя як апекуны жытлаў. Мяркуецца, што антрапалагічна яны паходзяць ад душ продкаў ці памерлых немаўлят[1]. Назва іх звычайна звязваецца з чырвоным колерам галаўных убораў[2]. Удзень хаваюцца пад парогам, за печчу, у мышыных норах, закутках у кузні ці стайні. Уначы, калі людзі кладуцца спаць, выходзяць і да першых петухоў ходзяць навокал, заканчваюць перарваныя працы па доме, сцерагуць дзяцей ад злых духаў[1]. Спарадычна сустракаецца матыў злых красналюдкаў, якія шкодзяць людзям[2].
Паданні аб красналюдках верагодна маюць нямецкае паходжанне[2], у польскай літаратуры ўпершыню згадваюцца на мяжы XVI—XVII стагоддзяў[1].
На Піншчыне «гаворать, гэто такіе маленькій народ» (в. Кончыцы Пінскага раёна). У Астравецкім раёне красналюдкамі палохалі дрэнных дзяцей («Сядзіце ціха, бо вунь на плоце красналюдкі сідзяць і заберуць вас»). Апавяданні пра красналюдкаў сустракаюцца і ў Зэльвенскім раёне.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзіцячы фальклор. Склад. А. Барташэвіч. Мн., 1972
- Жывое слова. Мн., 1978