Краснапольскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
| Краснапольскі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Краснапольскі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Краснапольскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 213561, Магілёўская вобласць, г.п. Краснаполле, вул. Ленінская, 1 |
| Старшыня | Валерый Яўгенавіч Носка |
| Сайт | krasnopolie.gov.by |
Краснапольскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Краснапольскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Краснаполля ў будынку на вул. Ленінскай, 1.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва;
- Сектар ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Сектар землеўпарадкавання;
- Сектар культуры;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел па адукацыі;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел эканомікі;
- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Фінансавы аддзел.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 11 ліпеня 2022 года — Валерый Яўгенавіч Носка[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Валерий Носко и Дмитрий Хайновский утверждены председателями Краснопольского и Климовичского райисполкомов (руск.). MogilevNews | Новости Могилева и Могилевской области (11 ліпеня 2022). Праверана 19 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- krasnopolie.gov.by — афіцыйны сайт Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта