Перайсці да зместу

Краснашчокаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краснашчокаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1934
Насельніцтва
  • 13 320 чал. (2025)[4]
Плошча
  • 3 543 км²
Краснашчокаўскі раён на карце
Часавы пояс OMST[5] і KRAT[5]
Тэлефонны код 38575
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Краснашчокаўскі раён (руск.: Краснощёковский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны ў 1934 годзе ў складзе Заходне-Сібірскага края.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Краснашчокава, размешчанае за 316 км ад Барнаула.

Раён размешчаны на поўдні края. Плошча — 3531 км². Рэльеф перадгорны і нізкагорны з абсалютнымі адзнакамі ад 230 да 1100 м над узроўнем мора. Здабываюцца цагляна-дахоўкавая гліна, вапняк, разведаны запасы тытану, жалеза, золата, малібдэна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −14,5 °C, ліпеня 17,9 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 430 мм. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Чарыш, Іня, Мараліха, Талоўка. Глебы пераважна чарназёмныя. Багатыя разнатраўем тыпчакава-кавыльныя стэпы. Фауна — мядзведзь, воўк, заяц-русак, лось, казуля; з птушак — глушэц, шэрая курапатка.

  1. 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
  2. Geographic Names Server — 2018.
  3. OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  4. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 годаМ.: Росстат, 2025.
  5. 1 2 (unspecified title) — 2016.