Красныя вароты (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Красныя вароты»
Маскоўскі метрапалітэн
Перонная зала станцыі
Перонная зала станцыі
Дата адкрыцця 15 мая 1935 года
Праектная назва Краснавароцкая плошча, Краснавароцкая
Ранейшыя назвы Лермантаўская (29 мая 1962 — 25 жніўня 1986)
Раён Басманны, Краснасельскі
Акруга ЦАА
Тып пілонная трохсводчатая глыбокага залажэння
Глыбіня залажэння, м 32,8
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў прамая
Архітэктары І. А. Фамін, суаўтар М. М. Андрыканіс
Архітэктары вестыбюляў Н. А. Ладоўскі (паўднёвы),
А. М. Душкін (паўночны)
Інжынеры-канструктары А. Ф. Дзянішчанка
Узведзена Шахта № 21−22 (БМУ-5, кіраўнік І. Гацырыдзэ) і Будаванне № 8 (БМУ-8, кіраўнік У. Лефераў) Масметрабуда
Выхад да вуліц абодва бакі Садовага кольца, плошча Красныя вароты, Каланчоўская, Новая Басманная, Баярскі завулак, Палацавы тупік
Наземны транспарт Тб: 24; А: А, Бы, Бк, 122
Час адкрыцця 5:25
Час закрыцця 1:00
Код станцыі 007
Суседнія станцыі Камсамольская і Чыстыя пруды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сакольніцкая лінія
Бульвар Ракасоўскага
Чаркізаўская
Праабражэнская плошча
Сакольнікі
Краснасельская
Камсамольская
Красныя вароты
Чыстыя пруды
Лубянка
Ахотны рад
Бібліятэка імя Леніна
Крапоткінская
Парк культуры
Фрунзенская
Спартыўная
Вараб’ёвы горы
Універсітэт
Праспект Вярнадскага
Паўднёва-Заходняя
Трапарова
Румянцава
Салар’ева
Філатаў Луг
Прокшына
Альховая
Камунарка

«Красныя вароты» — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Сакольніцкай лініі. Размешчана на мяжы Басманнага і Краснасельскага раёнаў (ЦАА). Названа па аднайменных помніку архітэктуры і плошчы. Адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пляцоўкі метрапалітэна. Пілонная трохсводчатая станцыя глыбокага залажэння з адной астраўной платформай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праектаванне і будаванне[правіць | правіць зыходнік]

Праект станцыі. Падоўжны разрэз цэнтральнай залы

Планы будаўніцтва метро ў Маскве існавалі яшчэ ў 1920-х гадах[1]. У 1929 годзе трэстам МДЧ быў складзены праект станцыі метро пад плошчай Красныя вароты, аднак ён гэтак і застаўся нерэалізаваным[2]. У 1931 годзе было прынята рашэнне пра будаванне Маскоўскага метрапалітэна. Ужо на самых першых праектах, складзеных у 1931 годзе, агадвалася збудаванне станцыі «Красныя вароты»[3].

Будаўнічыя працы пачаліся ўвесну 1932 года, калі была закладзена шахта № 21. Кіраваў будаваннем І. Д. Гацырыдзэ[4]. Збудаванне шахтавых ствалоў вялося спосабам апускной студні. Пры капанні шахты былі пройдзены: культурны пласт, 14-мятровы пласт плывуна, пласт чорнай юрскай гліны і 15 метраў ваданосных парэпаных вапнякоў. Увесну 1933 года побач была закладзена шахта № 21-біс, дзякуючы чаму тэмпы збудавання станцыі істотна павялічыліся. Шахта 21-біс была пройдзена за 4 месяцы[5]. Для пабудовы нахільнага ходу эскалатара выкарыстоўваўся метад штучнай замарозкі[6].

Зноскі

  1. Предыстория. metro.molot.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012.
  2. Нереализованные проекты станций московского метро. moscowwalks.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 13 кастрычніка 2011.
  3. Проектирование и первые очереди строительства. metro.molot.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012.
  4. Константин Залесский. Великая Отечественная война. Большая биографическая энциклопедия. — М.: АСТ, 2013.
  5. И. Д. Гоцеридзе. Станция «Красные ворота». metro.ru. Праверана 6 лютага 2014.
  6. П. П. Ротерт. Как мы строили метро. metro.ru. Праверана 30 мая 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]