Красны (Смаленская вобласць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Пасёлак гарадскога тыпу
Красны
руск.: Красный
Герб
Герб
Krasny (Smolensk Oblast).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
4.49 км²
Насельніцтва
4132 чалавекі (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48145
Паштовы індэкс
216100
Красны на карце Расіі ±
Красны (Смаленская вобласць) (Расія)
Красны (Смаленская вобласць)
Красны (Смаленская вобласць) (Смаленская вобласць)
Красны (Смаленская вобласць)

Кра́снымястэчка ў Расіі, пры сутоках ракі Свіной з Мярэю. Адміністрацыйны цэнтр Краснінскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва на 2017 год — 4132 чалавекі. Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад Смаленска, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Гусіна.

Красны — даўняе магдэбургскае места гістарычнай Смаленшчыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Сярод мясцовых славутасцей вылучалася драўляная Прачысценская царква, помнік беларускага народнага дойлідства XVIII ст.[1]

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Красны» ўтварыўся ад адпаведнага прыметніка, сінонімам якога з’яўляецца слова «прыгожы».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе Сярэдневякоўе[правіць | правіць зыходнік]

Панарама. Б. Лавернь, 1840 г.

Першае пісьмовае ўпамінанне пра Красны (Красен) змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1165 годам, калі князь смаленскі Давыд Расціславіч перадаў горад ва ўдзел пляменніку Раману, князю віцебскаму.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[правіць | правіць зыходнік]

Прачысценская царква, 1924 г.

У 1404 годзе Красны далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. З 1508 году места ўваходзіла ў склад Смаленскага ваяводства. У 1514 годзе Красны трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавы.

У 1609 годзе Красны вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што прызнала Маскоўская дзяржава пры заключэнні Дэулінскага перамір'я 1618 года. Красны ўвайшоў у склад Смаленскага павета. 6 мая 1625 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі Святы Юрый на кані перамагае Зло»[2]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Красны захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Герб 1780 г.

Згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 года Красны аказаўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. Па загаду маскоўскага гаспадара сюды перасялілі салдат з Люцынскага і Дынабургскага гарнізонаў. Места стала лічыцца «дварцовым» сялом.

У 1776 годзе Красны атрымаў статус горада і стаў цэнтрам павета Смаленскай губерні (у 1796—1802 гадах быў заштатным горадам). У 1780 годзе ўлады даравалі Краснаму новы рускі герб. У вайну 1812 года 3—6 лістапада пад Красным адбылася бітва паміж рускім і французскім войскам.

У 1849 годзе ў Красным адкрылася першая школа. На 1850 год у месце было 2 мураваныя, 3 драўляныя грамадскія і 310 прыватных дамоў. Паводле афіцыйных звестак за 1866 год, беларусы складалі 95,39 % насельніцтва Краснінскага павета[3]. У канцы XIX ст. дзейнічалі 4 царквы, працавалі 2-класнае гарадское і 2 прыходскія вучылішчы, земскі шпіталь і 2 аптэкі, штогод адбываліся 3 кірмашы. У гэты час у Красным было 6 прадпрыемстваў, на якіх працавала 6 майстроў і столькі ж работнікаў, апроч якіх было 8 рамеснікаў і 13 чаляднікаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, беларусы складалі 90 % жыхароў Краснінскага павета[4].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Красны абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Смаленскага раёна[5]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1922 годзе статус Краснага панізілі да мястэчка. У Другую сусветную вайну з 1941 да 1943 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1985 годзе Красны атрымаў афіцыйны статус рабочага пасёлка гарадскога тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе: 1780 год — 860 чал., з іх 145 мяшчан, 59 купцоў, 13 рамеснікаў (4 шаўцы, 4 краўцы, 5 кавалёў)
  • XIX стагоддзе: 1818 год — 773 чал.; 1850 год — 1832 чал.; 1863 год — 2760 чал., у тым ліку 15 католікаў[6]; 1897 год — 2753 чал. (1338 муж. і 1415 жан.), з іх 1276 рускіх (640 муж. і 636 жан.), 1273 беларусы (599 муж. і 674 жан.), 27 палякаў (19 муж. і 8 жан.), 11 немцаў (6 муж. і 5 жан.), 156 жыдоў (70 муж. і 86 жан.), 1 муж. татарын і 3 жан. інш.[7]
  • XX стагоддзе: 1970 год — 3483 чал.; 1979 год — 4316 чал.; 1989 год — 5087 чал.; 1991 год — 5,1 тыс.[8]; 1998 год — 5,1 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 4714 чал.; 2005 год — 4,6 тыс. чал.; 2009 год — 4518 чал.; 2012 год — 4309 чал.; 2013 год — 4246 чал.; 2014 год — 4197 чал.; 2015 год — 4150 чал.; 2016 год — 4154 чал.; 2017 год — 4132 чал.;

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Красным працуюць сярэдняя і музычная школы, бальніца, дом культуры.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Найважнейшыя прадпрыемствы Краснага: завод лічыльнікаў электрычных імпульсаў, хлебазавод, ільноперапрацоўчы завод, сыраробны завод, гароднінасушыльны завод, цагельня, друкарня, філіял Смаленскага ВА «Іскра»

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пералік аб’ектаў культурнай спадчыны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Краснага
Адрас Апісанне Выява Статус Агульная відавая
прыналежнасць
парк Помнік перамогі рускіх войскаў над французамі падчас Айчыннай вайны 1812 года пад мястэчкам Красным. Федэральнага
значэння
Помнік гісторыі
вул. Кутузава Помнік рускім салдатам, якія загінулі ў баях пад мястэчкам Красным падчас Айчыннай вайны 1812 года. Федэральнага
значэння
Помнік гісторыі
вул. Карла Маркса Брацкая магіла 1335 воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў 1941—1943 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Рэгіянальнага
значэння
Помнік гісторыі
рог вуліц Глінкі і Суворава Помнік — Танк «Т-34» устаноўлены ў азнаменаванне подзвігу савецкіх танкістаў 57 танкавай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка В.А. Мішуліна 14 ліпеня 1941 года. Рэгіянальнага
значэння
Помнік гісторыі
вул. Савецкая
29
Дом жылы Красны. Савецкая 29.png Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Карла Маркса
12
Дом жылы Красны, вул Кірава 12.png Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Кірава
15
Дом жылы Красны, вул Кірава 12.jpg Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Кірава
4
Дом жылы
Будынак у якім знаходзіўся першы Краснінскі павятовы выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх камісараў.
Красны. Вул. Кірава 4.png Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Кірава
5
Дом жылы Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Кірава
8
Дом жылы Красны, вул Кірава 8.jpg Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Інтэрнацыянальная
7
Дом жылы Красны, Інтэрнацыянальная вул. 7.jpg Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Карла Маркса
Будынак былой мужчынскай гімназіі (цяпер сярэдняя школа), тут вучыўся савецкі фізік тройчы Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат ленінскай і трох дзяржаўных прэмій СССР, член-карэспандэнт АН СССР К.І. Шчолкін Красны. Вул. Маркса 4.png Рэгіянальнага
значэння
Помнік гісторыі
вул. Карла Маркса
18
Царква каменная, XIX ст. Church of the Dormition in Krasny.png Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Карла Маркса
19
Будынак земскай бальніцы Красны. Вул. Маркса 19.png Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Кірава
17
Будынак цагляны Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Савецкая
9
Будынак цагляны Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
вул. Савецкая
55
Будынак народнай бібліятэкі Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
зав. Міру Царква каменная Храм Праабражэння Гасподняга (Красны).jpg Рэгіянальнага
значэння
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры
Памятнае месца, дзе ў лістападзе 1812 г. адбылася буйная бітва рускіх войскаў з адступаючымі войскамі Напалеона. Гэта найбуйнейшая аперацыя рускіх войскаў атрымала назву «Краснінская» Славутае
месца
Помнік гісторыі

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Аўраамія Смаленскага (1837)
  • Царква Святога Спаса (1871)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Прачыстай Багародзіцы (XVIII ст.)
  • Царква Святой Кацярыны (1786)

Асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 176.
  3. Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
  4. Перепись 1897 года. Краснинский уезд, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  5. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  6. Sulistrowski F. Kraśne // Красны (Смаленская вобласць) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — (польск.)  S. 625.
  7. Перепись 1897 года. Красный, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  8. Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]