Красімір Яўгенавіч Капаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Красімір Капаў
Поўнае імя Красімір Яўгенавіч Капаў
Нарадзіўся 14 ліпеня 1999(1999-07-14)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 78 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 69
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2018   Беларусь Чысць 12 (1)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 21 (5)
2020— Беларусь Дняпро (Магілёў) 106 (31)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 сакавіка 2022

Красімір Капаў (нар. 14 ліпеня 1999, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». 29 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (7:0) і паспеў адзначыцца дублем. Праз некалькі дзён быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць»[2], дзе стаў іграком асновы, але не выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу.

У пачатку 2019 года спрабаваў працаўладкавацца ў Польшчы, аднак у выніку вярнуўся ў Беларусь і далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». Не меў трывалага месца ў складзе, часцей выхадзіў на замену, па выніках сезона 2019 разам з клубам перамог у Другой лізе. У лютым 2020 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. У сезоне 2020 стаў другім бамбардзірам каманды і дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. Сезон 2021 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў часцей выхадзіць на замену.

Пасля атрымання магілёўскім клубам месца ў Вышэйшай лізе на сезон 2022 дэбютаваў у элітным дывізіёне 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым заставаўся іграком асновы. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[4]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з магілёўскім клубам[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні-кастрычніку 2015 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Беларусь 5 3
2018 (1) дубль Дынама Беларусь 16 3
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 12 1
2019 Д3 Арсенал Беларусь 21 5
2020 Д3 Дняпро Беларусь 25 21
2021 Д2 Дняпро Беларусь 26 5
2022 Д1 Дняпро Беларусь 28 2
2023 Д2 Дняпро Беларусь 27 3

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://fc-dnepr.by/player/22
  2. Футбол. "Чисть" арендовала у минского "Динамо" Капова, Мироевского и Ксенофонтова (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022.
  3. Красимир Капов перешел в "Днепр" (руск.). football.by (18 лютага 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  4. Красимир Капов остается в "Днепре" (руск.). football.by (18 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  5. Красимир Капов продлил контракт с "Днепром" (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.