Кратар Манікуаган
Манікуаган | |
---|---|
![]() Кратар узімку, від з касмічнага чоўна. | |
Каардынаты: 51°23′ пн. ш. 68°42′ з. д.HGЯO | |
Кратар Манікуаган — ударны кратар у цэнтральнай частцы правінцыі Квебек, Канада, які сфармаваўся ў выніку сутыкнення з астэроідам дыяметрам 5 км. Удар астэроіда стварыў кратар каля 100 км у дыяметры, але падчас эрозіі і адкладу асадкавых парод бачны памер паменшыўся да 71 км. Гэта пяты па велічыні вядомы кратар на Зямлі[1]. Мяркуецца, што гара Вавілон з'яўляецца цэнтральным пікам кратара. У наш час у кратары размяшчаецца возера Манікуаган.
Нядаўнія даследаванні паказалі, што расплаўленыя ў выніку сутыкнення пароды маюць узрост 214 ± 1 млн. гадоў. Паколькі гэта 12 ± 2 млн. гадоў да канца Трыясавага перыяду, сутыкненне не магло стаць прычынай трыясава-юрскага вымірання[2].
Зноскі
- ↑ Earth Impact Database Архівавана 8 ліпеня 2013.
- ↑ Hodych, J. P.; G. R. Dunning (1992). "Did the Manicougan impact trigger end-of-Triassic mass extinction?". Geology 20: pp. 51.54. doi: .
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Даследаванні структуры Манікуаган з паветра, фотаАрхівавана 20 кастрычніка 2013. (англ.)