Краток
| Краток | |
|---|---|
| Насценны малюнак Кроціка ў школе ў Вуперталі (Германія) | |
| Тып | animated short film series[d] і тэлесерыял |
| Жанр | дзіцячы фільм[d], сямейны фільм, дзіцячы тэлевізійны серыял[d], камедыйны тэлесерыял[d], фільм-казка[d][1] і мультфільм[1] |
| Рэжысёр | |
| Стваральнік | Здэнек Мілер |
| Ролі агучвалі | Antonín Jedlička[d][1] і Jiří Prager[d][1] |
| Кампазітар | |
| Студыя | Krátký Film Praha[d] |
| Краіна | |
| Тэлеканал | Чэшскае тэлебачанне[d] |
| IMDb | ID 0841927 |
«Краток», «Кроцік» (чэшск.: Krtek) — чэшская серыя анімацыйных фільмаў, прысвечаная прыгодам маленькага кроціка і яго прыяцеляў.
Персанаж быў створаны ў 1956 годзе. Па заказе свайго кіраўніцтва слынны мультыплікатар Здэнек Мілер збіраўся стварыць выхаваўчы фільм, прысвечаны апрацоўцы кужалю ды вырабу тканіны.
У інтэрв’ю для радыё Прага аўтар «Кроціка» згадвае:
«Адзіным жаданнем было стварыць новую постаць, кагосьці іншага, апроч сабачак і мышак. Разважаючы працяглы час, я ўсё ж быў не ў стане адшукаць штось арыгінальнае. Аднойчы, у пошуках натхнення, выправіўся на прагулку ў лес. Прабавіў там цэлы дзень без жаданага выніку. Ужо вяртаючыся дадому, я спатыкнуўся аб нейкі грудок і бразнуўся на зямлю. Гэта быў звычайны грудок, што пакідаюць краты. І тут я ўцяміў — крот! Добрая ідэя!»
Першы мультфільм «Як кроцік прыдбаў нагавіцы» (адзіны, у агучцы якога выкарыстоўваецца маўленне) меў неверагодны поспех. Здэнек Мілер атрымаў шэраг прапаноў ад замежных студый і фірм. Менавіта таму ўсе наступныя серыі мультфільма рабіліся пантамімічнымі. У хуткім часе вядомасць Кроціка значна пашырылася. Мультфільм дагэтуль з’яўляецца адным з сімвалаў Чэхіі.
15 жніўня 2012 года ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстаўка «Чэшскі „Краток“ прыехаў у Мінск», у экспазіцыі якой было прадстаўлена 40 ілюстрацый Здэнека Мілера да анімацыйнага фільма[3].
Спіс серый
[правіць | правіць зыходнік]| N/o | Год стварэння | Беларуская назва | Чэшская назва |
|---|---|---|---|
| 1 | 1956 | Як кроцік прыдбаў нагавіцы | Jak krtek ke kalhotkám přišel |
| 2 | 1963 | Кроцік і машынка | Krtek a autíčko |
| 3 | 1965 | Кроцік і ракета | Krtek a raketa |
| 4 | 1968 | Кроцік і радыё | Krtek a tranzistor |
| 5 | 1969 | Кроцік і гумка | Krtek a žvýkačka |
| 6 | 1969 | Кроцік і зялёная зорка | Krtek a zelená hvězda |
| 7 | 1969 | Кроцік у заапарку | Krtek v Zoo |
| 8 | 1969 | Кроцік — агароднік | Krtek zahradníkem |
| 9 | 1970 | Кроцік і вожык | Krtek a ježek |
| 10 | 1970 | Кроцік і ледзянец | Krtek a lízátko |
| 11 | 1970 | Кроцік і тэлевізар | Krtek a televizor |
| 12 | 1971 | Кроцік і парасон | Krtek a paraplíčko |
| 13 | 1972 | Кроцік — мастак | Krtek malířem |
| 14 | 1974 | Кроцік і музыка | Krtek a muzika |
| 15 | 1974 | Кроцік і тэлефон | Krtek a telefon |
| 16 | 1974 | Кроцік і запалкі | Krtek a zápalky |
| 17 | 1974 | Кроцік — хімік | Krtek chemikem |
| 18 | 1975 | Кроцік і бульдозер | Krtek a buldozer |
| 19 | 1975 | Кроцік і дыван | Krtek a koberec |
| 20 | 1975 | Кроцік і яйка | Krtek a vejce |
| 21 | 1975 | Кроцік — фатограф | Krtek fotografem |
| 22 | 1975 | Кроцік — гадзіннікар | Krtek hodinářem |
| 23 | 1975 | Кроцік у пустэльні | Krtek na poušti |
| 24 | 1975 | Вігілія Кроціка | Krtek o vánocích |
| 25 | 1975 | Кроцік і карнавал | Krtek a karneval |
| 26 | 1982 | Кроцік у горадзе | Krtek ve městě |
| 27 | 1984 | Кроцік пад час сну | Krtek ve snu |
| 28 | 1987 | Кроцік — лекар | Krtek a medicína |
| 29 | 1988 | Кроцік — кіназорка | Krtek filmová hvězda |
| 30 | 1992 | Кроцік і арол | Krtek a orel |
| 31 | 1994 | Кроцік і гадзіннік | Krtek a hodiny |
| 32 | 1995 | Кроцік і качаняты | Krtek a kachničky |
| 33 | 1995 | Кроцік і прыяцелі | Krtek a kamarádi |
| 34 | 1995 | Кроцік і народзіны | Krtek a oslava |
| 35 | 1995 | Краток і робат | Krtek a robot |
| 36 | 1995 | Кроцік і вуголле | Krtek a uhlí |
| 37 | 1995 | Кроцік на выходных | Krtek a weekend |
| 38 | 1997 | Кроцік і грыбы | Krtek a houby |
| 39 | 1997 | Кроцік і маці | Krtek a maminka |
| 40 | 1997 | Кроцік і метро | Krtek a metro |
| 41 | 1997 | Кроцік і мышка | Krtek a myška |
| 42 | 1997 | Кроцік і снегавік | Krtek a sněhulák |
| 43 | 1997 | Кроцік і зайчык | Krtek a zajíček |
| 44 | 1999 | Кроцік і крынічка | Krtek a pramen |
| 45 | 1999 | Кроцік і пэндзаль | Krtek a šťoura |
| 46 | 1999 | Кроцік і флетня | Krtek a flétna |
| 47 | 2000 | Кроцік і ластаўка | Krtek a vlaštovka |
| 48 | 2000 | Кроцік і рыбка | Krtek a rybka |
| 49 | 2002 | Кроцік і жабка | Krtek a žabka |