Краіна (тэлеперадача)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіна
Жанр тэлечасопіс
Аўтар(ы) Іван Эйсмант
Рэжысёр(ы) Іван Эйсмант
Вытворчасць Генадзь Давыдзька
У галоўных ролях Павел Лазовік
Краіна вытворчасці Сцяг Беларусі Беларусь
Мова беларуская
Першы выпуск субота, 15:15
Вытворчасць
Прадзюсар(ы) Марат Маркаў
Месца здымак Мінск
Камера Аднакамерная здымка
Працягласць 30 хвіл.
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) Беларусь 1
Фармат выявы HDTV 720p
Фармат гуку стэрэа
Перыяд трансляцыі 5 кастрычніка 2015
Храналогія
Папярэднія перадачы «Навіны рэгіёна»
Спасылкі
tvr.by/bel/events/proekt…

Краі́на — штотыднёвая выніковая праграма рэгіянальных навін, якая прапануе агляд падзей з жыцця рэгіёнаў Беларусі. Праект выходзіць у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» кожную суботу ў 15:15 з 2015 года. Прадзюсарам з’яўляецца Марат Маркаў.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Праект адлюстроўвае падзеі з розных сфер жыцця, якія адбываюцца ў розных абласцях Беларусі. Праграма створана ў выглядзе тэлечасопіса з арыгінальнымі рэпартажамі, падрыхтаванымі журналістамі карэспандэнцкай сеткі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі[1].

" Ідэя стварэння праграмы належыць Старшыні нашага медыяхолдынга. Генадзь Браніслававіч шмат ездзіць па краіне, сустракаецца з працоўнымі калектывамі, і, уласна кажучы, «Краіна» выкрышталізавалася ў працэсе зносін, пажаданняў, уражанняў. Наша краіна — гэта адзін вялікі дом. Мы адзіныя, але ў той жа час кожны рэгіён вызначае ўласны ўклад жыцця, традыцыі і нават культура. Сабраць разам гэты россып, паказаць, чым дзень за днём жыве кожная вобласць — ідэя новага праекта.
Галоўны дырэктар Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант
"

Зноскі

  1. Краіна(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017. Праверана 12 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
  • "«Краіна» (540 перадач)". Агенцтва тэлевізійных навін (Белтэлерадыёкампанія). 27 мая 2018. Праверана 28 мая 2018.