Краіна Мора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Краіна Мора, або Прымор'е (URU. KUki) — даслоўны пераклад акадскай назвы багністай вобласці, якая прылягала да верхняй часткі Персідскага заліва і рэк, што ўпадаюць у яго.

Царскія спісы згадваюць дзесяць ці адзінаццаць цароў дынастыі Краіны Мора, якія носяць або акадскія, або вельмі штучныя шумерскія імёны, і называюць сябе ў нешматлікіх надпісах «царамі Прыморскай краіны»; відаць, яны былі сучаснікамі ранніх касіцкіх кіраўнікоў на поўначы.

Хоць мы нічога не ведаем пра працягласць існавання гэтага палітычнай утварэння, аднак маецца дастаткова вавілонскіх крыніц канца II і першай паловы I тысячагоддзя да н.э., каб сцвярджаць, што у той час Прымор'ем называлі паўднёвую правінцыю Вавілонскага царства і яна працягвала існаваць, актыўна ўдзельнічаючы ў барацьбе супраць асірыйскага панавання.

Заваявана Вавілонам.

Цары Краіны Мора[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • J.A. Brinkman: Meerland In: Dietz-Otto Edzard: Reallexikon der Assyriologie und vorderasiatischen Archäologie, Bd. 8. de Gruyter, Berlin 1999, ISBN 3-1101-4809-9, S. 6-10.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]