Перайсці да зместу

Кровічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Размяшчэнне кробізаў на Балканах (Дабруджа)

Кровічы[1][2][3] (грэч. Κρόβυζοι), таксама кробізі — племя дакаў або гетаў фракійскага паходжання, якое жыло на поўдзень ад Дуная[4].

Страбон і Паўсаній апісваюць кробізаў як вялікі народ, які заўсёды быў жаданым саюзнікам, бо мог сабраць да 200 тысяч воінаў, «набожных, смелых і неўтаймоўных». Кробізы засялялі землі ўздоўж узбярэжжа Чорнага мора, ад Варны да Каліакры і Белаградзец і ўглыб мацерыка да Траян, дзе выяўлены іх пахаванні. У Вялікатырнаўскім музеі выстаўлены пахаванні правадыра з вёскі Галяманітэ. Курганы кробізаў былі знойдзены каля Варны.

Згадваюцца кробізы пры апісанні падзей канца VI ст. Герадот згадваў «краіну кробізаў» у Фракіі[5]. Кровічы былі аб’яднаны ў племянны саюз, які ахопліваў значную частку плямён гетаў[6]. У той жа час, будучы непасрэднымі паўночнымі суседзямі адрысаў, яны разам з некаторымі плямёнамі свайго саюза не раз уваходзілі ў склад Адрыскай дзяржавы ў перыяды яе магутнасці[6]. Да племяннога саюза кробізаў, верагодна, належалі і тэрызы[6].

Герадот кажа, што пры нараджэнні кровічаў аплакваюць, а пры смерці ладзяць гулянні. Нябожчыка, якога спальвалі або пакідалі цэлымі, калі ён быў знатным, забяспечвалі ўсімі неабходнымі і дарагімі прадметамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці, для гэтага знаць стварала вялікія насыпы зямлі — курганы, каб праславіць сваё зямное жыццё перад будучымі пакаленнямі. Такія курганы знаходзяцца сёння вакол Варны. Займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, не любілі мора. Таму яны былі абмежаваны ў знешняй дзейнасці, не ведалі гандлю. Іх рэлігіяй быў антрапамарфізм, а кумірам — вершнік-герой[7].

Кровічы і крывічы

[правіць | правіць зыходнік]

На думку некаторых даследчыкаў, кровічы на ​Балканах звязаны з усходнеславянскім племем крывічоў[8][9]. Гэтая тэорыя таксама звязана з тэорыяй раманскага (дакійскага) уплыву на балтаў у выніку змяшэння з дакійскімі плямёнамі[10][11][12].

Вацлаў Ластоўскі выказваў версію паходжання крывічоў ад гетаў і кровічаў[13]. Раннія старажынарускія летапісы сцвярджаюць, што славяне перасяліліся на ўсходне-еўрапейскую раўніну з берагоў Дуная (сучасных Балгарыі і Румыніі). На думку Ластоўскага, пацвярджае гэта і археалогія, і этнаграфія мясцовасцяў. Лялевель прыводзіць больш шасцідзесяці геаграфічных імён з-над Дунаю, сходных з такімі самымі імёнамі ў усходніх славян. Дагэтуль некаторыя беларускія рэкі называюцца Дунай, Задункі і падобна. Узоры на рэчах, знойдзеных у прыдунайскіх магілах бронзавага веку, могуць сведчыць пра адзінства культуры з жыхарамі абшару паміж Прыпяццю і Дзвіной, Дняпром і Нёманам, якія мелі падобнага тыпу магільнікі[крыніца?]. Петр Кёпен і Іаахім Лялевель выводзяць назву крывічоў ад фракійцаў-кробізаў, або кровічаў, і лічаць крывічоў іх нашчадкамі[14].

Вацлаў Ластоўскі таксама звязвае назву беларусаў «gudai» у літоўскай мове і гетаў. Таксама Ластоўскі знаходзіў сувязь «гетаў» з «Гаўрамі», якія згадваюцца ў Дзядах. Такое ж імя было ў сабакі князя Бая[13].

Аднак чэшскі гісторык Шафарык выказваўся супраць гэтай канцэпцыі, лічыў продкамі крывічоў неўраў і люцічаў[15][16].

  1. Турчыновіч. Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен (1857)..
  2. Белая кніга ў справе нацыянальнага назову. pawet.net. Праверана 15 лютага 2025.
  3. История христианства в России до равноапостольного князя Владимира (руск.). azbyka.ru. Праверана 15 лютага 2025.
  4. Iliescu, Popescu & Ștefan (1964) p. 8-9 § IV Hecateu
  5. Геродот. История. Книга IV. Мельпомена.. web.archive.org (23 сакавіка 2013). Праверана 7 студзеня 2025.
  6. а б в О НЕКОТОРЫХ ОСОБЕННОСТЯХ ФРАКИЙСКОЙ КУЛЬТУРЫ ТИРИЗИСА. history.institute. Праверана 15 лютага 2025.
  7. О д е с o с /Стара Варна/. web.archive.org (21 красавіка 2017). Праверана 7 студзеня 2025.
  8. К вопросу об этнической принадлежности кривичей. zapadrus.su. Праверана 7 студзеня 2025.
  9. м. Макарий. История Русской церкви. Том 1. Отдел 1. Глава 1. www.spsl.nsc.ru. Праверана 7 студзеня 2025.
  10. Трубачев. Балто-Дако-Фракийские связи III тыс. до н.э..
  11. Balticii, de origine română ? | Articole - Ev Mediu | Istoria romanilor - Articole. www.vistieria.ro. Праверана 7 студзеня 2025.
  12. Балто-дако-фракийские связи III тыс. до н. э. (славянский не участвует). К истокам Руси [Народ и язык]. history.wikireading.ru. Праверана 1 лютага 2025.
  13. а б Вацлаў Ластоўскі. Аб найменьнях - 'Гуды', - 'Крывічы', - 'Русь' // Спадчына № 1 - 1991. С. 85-91.. pawet.net. Праверана 23 студзеня 2025.
  14. Уладзімір Арлоў. Таямніцы Полацкай гісторыі.
  15. П. Ё. Шафарык. «Славянскія старажытнасці»
  16. История на България (англ.). istoria.bg. Праверана 7 студзеня 2025.