Крона (манета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крона, манета)
Экю з выявай сонца над каронай, Людовік XII, 1498

Кро́на (лац.: Corona, англ.: Crown, ням.: Krone, скар. Kr, фр.: couronne) — агульная назва шэрагу заходнееўрапейскіх манет, а таксама грашовая адзінка некалькіх краін. Атрымала сваю назву ад «кароны», намаляванай на манеце.

Залатыя манеты[правіць | правіць зыходнік]

Самой першай кронай лічаць «курандор» (couronne d'oro), упершыню адчаканеннай ва Францыі у 1340 годзе пры каралю Піліпе VI (яна важыла спачатку 5,44 г, у 1385 годзе вага складала ужо 4,08 г, у 1436 годзе — 3,5 г). У 1475—1683 гадах ва Францыі чаканіліся так званыя «экю з сонцам» (па выяве сонца над каронай; ecu d'or au soleil).
Французскія залатыя манеты сталі прадметам для шматлікіх перайманняў: па іх узору чаканілі залатую крону ў Англіі1526 г.), залаты эскуда у Іспаніі1537 г.), «курандор» у Нідэрландах (у 1540-89 гадах), «corona danica» у Даніі (з 1618 г.).

У 1551 годзе ў Англіі была выпушчанна першая срэбная крона, прыраўнаная па кошце да залатой (залатая і срэбная англійскія кроны некаторы час выпускаліся адначасова і былі прыраўнаныя да 5 шылінгам).
Англійская крона працягвала чаканіцца аж да пераходу на дзесятковую манетную сістэму ў 1971 годзе.

У Новы час «залатой кронай» (ням.: Goldkrone) назвалі манеты Нямецкага манетнага саюза, выпушчаныя ў 1857 годзе. Залатая крона важыла 11,111 г і ўтрымоўвала 10 г золата. На аверсе адлюстроўваўся партрэт аднаго з кіраўнікоў дзяржаў — удзельнікаў манетнага саюза. Выпускалі таксама залатыя манеты ў 1/2 кроны.
Кронай назвалі таксама залатыя манеты Германіі, якія чаканілі ў адпаведнасці з манетным законам ад 4 снежня 1871 г. Выпускалі манеты ў 10 марак (крона), а таксама 5 марак (1/2 кроны) і 20 марак (2 кроны). На аверсе гэтых манет чаканілі партрэт кіраўніка адной з 22 нямецкіх дзяржаў, склалых Германскую імперыю, або герб аднаго з 3 імперскіх гарадоў.
Чаканка залатых нямецкіх крон спынілася пасля пачатку Першай сусветнай вайны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]