Кроталы

Кро́талы (стар.-грэч.: κρόταλα, адз.л. стар.-грэч.: κρόταλον) — старажытнагрэчаскі ўдарны музычны інструмент, род трашчоткі, старажытны папярэднік кастаньетаў.
Кроталы ўяўляюць сабой два звязаныя паміж сабой драўляныя брускі 12-15 см. У класічную эпоху з кроталамі танчылі жанчыны, звычайна ў ансамблі з лірнікам ці аўлетам. Інструмент шырока выкарыстоўваўся ў свецкіх цырымоніях (напрыклад, Сапфо апісвае іх у сцэне вяселля Гектара і Андрамахі) і ў радавых народных святах (але па-за культам і не ў тэатры).
Словам «кроталы» ў старажытнагрэчаскіх тэкстах таксама зрэдку пазначаюцца бронзавыя кімвалы.
У шэрагу замежных краін тэрмін «кроталы» ўжываюць як сінонім (больш правільнага і арыгінальнага) тэрміна «антычныя сподачкі» (фр.: cymbales antiques) — інструмента сучаснага сімфанічнага аркестра.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- West M. Early Greek music. Oxford, 1992.
- Mathiesen T. Apollo’s lyre. Greek music and music theory in Antiquity and the Middle Ages. Lincoln; London, 1999.