Кроў эльфаў
Кроў Эльфаў | |
---|---|
Krew elfów | |
Аўтар | Анджэй Сапкоўскі |
Жанр | фэнтэзі |
Мова арыгінала | польская |
Выдавецтва | Independent Publishing House NOWA[d] |
Выпуск | 1996 год |
ISBN | 5-697-00017-0 ISBN 5-697-00017-0 |
Цыкл | Вядзьмар |
Папярэдняя | Меч Наканавання |
Наступная | Час Пагарды |
Кроў эльфаў (польск.: Krew elfów) — трэцяя кніга цыкла «Вядзьмар» польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. Кніга складаецца з 7 раздзелаў.
Сюжэт кнігі[правіць | правіць зыходнік]
Прыкладна за год да падзей рамана імперыя Нільфгаард нападае на Каралеўства Цынтра. Каралева Калантэ, смяротна параненая, кідаецца з вежы ўніз, а ў яе ўнучцы Цырылы (Цыры) атрымліваецца збегчы са сталіцы, ахопленай полымем. Імператар Нільфгаарда пасылае сваіх шпіёнаў на яе пошукі, паколькі апроч каралеўскага паходжання ў жылах Цыры цячэ кроў эльфаў, якая дае ёй велізарны магічны патэнцыял.
У пошуках Цыры чарадзей-недавучка Рыенс знаходзіць барда Казяльца, які вядомы сваімі баладамі-спевамі пра ведзьмара, чарадзейку і прынцэссу, у якіх усе пазнаюць Геральта з Рывіі, Енэфер з Венгерберга і Цырылу, негледзячы на тое, што аўтар адмаўляецца ад гэтага. Рыенс захоплівае ў палон барда, які з'яўляецца сябрам ведзьмара, і катуе яго, каб атрымаць інфармацыю аб Цыры. Казяльца ратуе ў апошні момент Енэфер, якая ўступае ў магічнае супрацьстаянне з Рыенсам. У выніку Рыенс уцякае праз партал, адкрыты яго гаспадаром — невядомым і больш магутным чараўніком.
Цыры знаходзіцца пад апекай і абаронай ведзьмара Геральта з Рывіі, які забірае яе з сабой у Вядзьмарскі Прытулак (Каэр-Морэн), каб навучыць яе рамяству ведзьмакоў.
Персанажы[правіць | правіць зыходнік]
- Геральт з Рывіі. Галоўны герой цыкла пра Ведзьмара. Раней быў чалавекам, але яшчэ ў дзяцінстве яго ператварылі ў звышнатуральнага забойцу з дапамогай розных мутагенаў. Нягледзячы на тое, што ведзьмары рэдка ўмешваюцца ў палітыку, Геральт бярэ пад сваю апеку прынцэссу Цыры, унучку былой каралевы Цынтры — каралеўства, разбуранага нільфгаардскімі захопнікамі — таму што дзяўчынка з'яўляецца яго Дзіцём-Некачаканасцю.
- Енэфер з Венгерберга. Чарадзейка і каханая Геральта. Енэфер лічыцца вельмі магутнай, таму менавіта яна павінна паспрабаваць зразумець моц Цыры.
- Цырыла (Цыры). Унучка загінулай і зрынутай каралевы Калантэ. У яе жылах цячэ кроў эльфаў, і яе шукаюць за таямнічую, але небяспечную сілу, якой яна валодае. З'яўляецца наканаваннем Геральта.
- Казялец. Лепшы сябар Геральта. Абаяльны, знакаміты паэт-бард.
- Трыс Мэрыголд. Магутная чараўніца і лекарка, Мае блізкія стасункі з Геральтам, з'яўляецца сяброўкай Еніфэр, Цыры і ведзьмароў з Каэр-Морэна.
- Рыенс. Чарадзей-недавучка, які шукае Цыры для кагосьці невядомага.
Адаптацыі[правіць | правіць зыходнік]
Менавіта гэта кніга стала асновай сюжэта другога сезона амерыканскага тэлесерыяла пра Ведзьмара.