Крстэ Петкаў Місіркаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крстэ Петкаў Місіркаў
Крсте Петков Мисирков
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 лістапада 1874(1874-11-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1926(1926-06-26)[2][3][…] (51 год) ці 26 ліпеня 1926(1926-07-26)[4] (51 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Q12279582?
Дзеці Sergey Misirkov[d] і Boris Missirkov[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці фалькларыст, публіцыст, перакладчык
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крстэ Петкаў Місіркаў (макед.: Крсте Петков Мисирков; 18741926) — македонскі філолаг, фалькларыст, публіцыст, гісторык, палітык, дыпламат і перакладчык, адна з найвыбітных асоб македонскага нацыянальнага адраджэння. Быў тыповым прадстаўніком македонскага сепаратызму.

Вучыўся ў Шабацы (Сербія), потым жыў у Сафіі (Балгарыя). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Расійскай імперыі, скончыў гістарычна-філалагічны факультэт у Петраградзе. Пасля вяртання з Расіі з 1879 года працуе настаўнікам у Бітале, пазней зноў за мяжой — у Адэсе і Кішынёве. У гэты перыяд умацаваўся ў сваіх поглядах на македонскую культурную і нацыянальную самабытнасць. Да інтэлектуальнага сталення К. П. Місіркава спрычыніліся таксама гады навучання ў грэчаскіх школах, у Сербіі, Балгарыі, Расіі, дзякуючы якім ён мог убачыць балканскія моўныя і сацыякультурныя пытанні ў розных кантэкстах. Падчас навучання ў Расіі заснаваў студэнцкую суполку «Вардар», якая пазней ператварылася ў навуковую і літаратурную Асацыяцыю Святога Клімента і праіснавала з 1902 да 1905 года. За сваё жыццё К. П. Місіркаў напісаў больш за шэсцьдзясят прац, якія маюць вялізнае значэнне ў фарміраванні македонскай літаратурнай мовы. На базе трох рэфератаў, якія былі падрыхтаваныя для паседжанняў суполкі Святога Клімента, узнік яго найбуйнейшы твор «За македонцките работи» («Аб македонскім пытанні»). У пяці раздзелах кнігі К. П. Місіркаў разважае пра гісторыю мовы македонскіх славян, даводзіць іх права на самастойную літаратурную мову, канцэпцыю якой выкладае ў пятым раздзеле. Такім чынам, К. П. Місіркаў быў першым, хто навукова падыйшоў да вызначэння спецыфічнасці македонскага моўнага пытання.

К. П. Місіркаў падтрымліваў ідэю рэвалюцыйнай барацьбы за аўтаномную Македонію і ўхваляў шлях агульнамакедонскага паўстання. Кніга «Аб македонскім пытанні» была выдадзеная ў 1903 годзе ў Сафіі, аднак неўзабаве амаль увесь тыраж быў ліквідаваны балгарскімі ўладамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]