Круглае (возера, Глыбоцкі раён)
Выгляд
Круглае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 181,8[1] м |
Даўжыня | 0,62 км |
Шырыня | 0,52 км |
Плошча | 0,25 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,85 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Кру́глае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Быстрыца, за 38 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, прыкладна за 0,9 км на ўсход ад вёскі Чашкі.
Плошча паверхні возера 0,25 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Плошча вадазбору 1,25 км².
Схілы катлавіны возера вышынёй да 3 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія і пясчаныя. Каля паўночнага берага возера нешырокая пойма. У возера ўпадаюць ручаі і каналы. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Быстрыца.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 77. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)