Круглы завулак (Мінск)
Выгляд
Круглы завулак Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі |
Гістарычны раён | Ляхаўка |
Працягласць | 290 м[1] |
Рух | двухбаковы |
Паштовы індэкс | 220006[2] |
Нумары тэлефонаў | +375 17 |
на Яндэкс.Картах |
Круглы завулак — завулак у Ленінскім раёне Мінска. Пачынаецца ад скрыжавання з Ульянаўскай вуліцай; ідзе з поўначы на поўдзень, затым рэзка згортвае на паўночны ўсход; заканчваецца скрыжаваннем з Беларускай вуліцай. Забудова завулка складаецца з некалькіх аднапавярховых дамоў сядзібнага тыпу[3]. Гэты прыватны сектар знаходзіцца ў 1 км па прамой ад Дома ўрада[4]. Па суседству з завулкам знаходзяцца пасольства Лівіі, будынкі БДТУ і стадыён «Дынама». У 2021 г. стала вядома пра планы ліквідацыі часткі забудовы завулка і часткі дамоў на суседніх вуліцах пад будаўніцтва новых сацыяльна значных аб'ектаў[5].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Дом 12. Цягавая падстанцыя электратранспарту №10, пабудаваная ў 1957-1958 гг[6].