Круглянскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Круглянскі раён
Герб
Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Круглае
Кіраўнік Сцяпан Іванавіч Палоннікаў[d][1][2]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 86,9 %, руская 11,92 %
Размаўляюць дома: беларуская 66,73 %, руская 25,65 %[3]
Насельніцтва (2009)
15 761 чал,[3] (16-е месца)
Шчыльнасць 17,87 чал./км² (8-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 94,46 %,
рускія — 4,05 %,
іншыя — 1,49 %[3]
Плошча 881,81[4] км²
(18-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
188 м[5]
Круглянскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Круглянскі раён на Вікісховішчы

Круглянскі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Бялыніцкім і Шклоўскім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім раёнам Віцебскай вобласці і Крупскім раёнам Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Круглае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны ў 17 ліпеня 1924 года. У 1931 годзе быў скасаваны, у 1935 годзе адноўлены; у 1959 годзе зноў скасаваны, у цяперашніх межах адноўлены ў 1966 годзе.

У эпоху неаліту (3-5 тыс. да н.э.) на тэрыторыі раёна пражывалі плямёны Верхнядзвінскай культуры.

Мястэчка Круглае, якое атрымала назву ў сувязі з размяшчэннем ў коле рэк Друць, Сітня і Гнілка, упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах ў 1524 годзе. У 1967 годзе яму прысвоены статус гарадскога пасёлка. У 9-13 стагоддзях гісторыя Кругляншчыны звязана з Полацкім і Друцкім княствамі. У пачатку 17 ст. Круглае, Цяцерын і іншыя маёнткі становяцца ўласнасцю Льва Сапегі.

У 1654 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай адбылася бітва пад Шапялевічамі, у якой літоўскае войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам пацярпела паражэнне. У ліпені 1655 года ў Круглым размяшчалася стаўка цара Аляксея Міхайлавіча.

У 1750 годзе Міхал Казімір Агінскі ўступіў у валоданне сваімі вотчынамі, сярод якіх былі і шматлікія маёнткі на Кругляншчыне.

У 1782 годзе Кацярына ІІ пажалавала Круглае з яго ўгоддзямі княгіні Кацярыне Раманаўне Дашкавай, якая валодала ім да 1810 г.

Па ініцыятыве княгіні ў 1785 годзе сяло Круглае было пераведзена ў разрад мястэчка. У 1802 годзе К. Дашкава асвяціла праваслаўную царкву, пабудаваную на яе сродкі ў Круглым, у імя святых Кіра і Іаана. У 1793 годзе пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай уся тэрыторыя Кругляншчыны ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1812 г. чатыры месяцы працягвалася акупацыя Кругляншчыны французамі. У лістападзе 1812 г. у маёнтку графа Варанцова знаходзілася галоўная кватэра М. І. Кутузава. У 1833 г. м. Круглае на аўкцыёне ў Санкт-Пецярбургу набыў князь Сцяпан Аляксеевіч Крапоткін.

У другой палове 19 ст. — пачатку 20 ст. на тэрыторыі раёна знаходзіліся буйныя памешчыцкія валоданні, гаспадарка якіх перабудоўвалася на капіталістычны лад, адкрываліся вытворчасці па перапрацоўцы і выпуску прадукцыі з мясцовай сыравіны. Былі шырока распаўсюджаны сялянскія промыслы (сталярны, швейны, сапожны, бандарны, ганчарны, кавальскі, вытворчасць сукна і льняных тканін).

З 1884 г па 1898 г. на тэрыторыі раёна ў в. Тубышкі пражываў рускі генерал, нацыянальны герой Сербіі, першы губернатар Туркестанскага краю Міхаіл Рыгоравіч Чарняеў (нарад. 1828 г., памёр 1898 г.).

Перад Вялікай Айчыннай вайной 1941—1945 гг. у раёне пражывала каля 40 тыс. чалавек, у т.л. у Круглым — 1,2 тыс. чалавек. Самым буйным прадпрыемствам быў ільнозавод, дзе колькасць працоўных даходзіла да 130 чалавек.

З 8 ліпеня 1941 па 28 чэрвеня 1944 года тэрыторыя раёна была акупіравана нямецкімі захопнікамі. Былі спалены вёскі Гоенка і Бярозка. 1144 мірных жыхара былі расстраляныя, 1527 чалавек гвалтоўна вывезлі ў Германію. На тэрыторыі раёна дзейнічала 8-я партызанская брыгада пад камандаваннем Сяргея Георгіевіча Жуніна — Героя Савецкага Саюза, атрад «Чэкіст» пад камандаваннем Герасіма Аляксеевіча Кірпіча.

Найбольшае сацыяльна-эканамічнае развіццё раён атрымаў пасля аднаўлення ў 1966 годзе. Будаваліся аб’екты сацкультбыту, умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў і саўгасаў. Вялікая праца была праведзена па будаўніцтве сеткі дарог з цвёрдым пакрыццём.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча 900 км². Раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны і Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня хваліста-раўнінная, пераважаюць вышыні 180—200 м над узроўнем мора, самы высокі пункт (223 м) размяшчаецца каля вёскі Баканава.

Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіравы матэрыял, гліны і суглінкі для грубай керамікі.

Сярэдняя тэмпература студзеня — −7,6 °C, ліпеня — 17,8 °C. Ападкаў 626 мм у год. Вегетацыйны перыяд 186 сутак.

Асноўныя рэкі — з поўначы на поўдзень цэнтральную частку раёна перасякае рака Друць з прытокамі Бярозаўка, Асліўка з Рутай, Каменка, Гнілка, Вабіч; на захадзе рака Можа з Бярозка. Іншыя рэкі: Чыгірынка.

У Круглянскім раёне размешчаны азёры Яложынскае, безыменныя. На рацэ Друць створана Цяцёрынскае вадасховішча.

Глебы дзярнова-падзолістыя (60,1 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (28,6 %). Лесам занята 26 % тэрыторыі раёна, з іх 19,8 % штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. Асноўныя лясныя масівы на захадзе, пераважаюць хваёвыя, яловыя і бярозавыя лясы. Плошча балотаў 3,8 %, найбуйнейшае балота Шчыток.

Помнікі прыроды раёна — возера Хатамка каля вёскі Шапялевічы, крыніцы каля вёсак Прыгані 1, Цяцерын.

Прамысловасць і сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля), льнаводства. Сельгаспрадпрыемствы вырошчваюць збожжа, кукурузу, лён, бульба, буракі, рапс.

Прамысловасць прадстаўлена вытворцамі электраэнергіі, прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі па першаснай апрацоўцы лёну.

Адукацыя і сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

У раёне дзейнічаюць 6 сярэдніх школ, 2 базавыя, 4 пачатковыя школы, тэрытарыяльна-школьны комплекс у вёсцы Філатава (сярэдняя школа, дзіцячы сад, філіял дзіцячай школы мастацтваў, аддзяленне раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы), 3 комплексу сярэдняй школы з дзіцячым садам, цэнтр пазакласнай дзейнасці вучняў, 11 дзіцячых садкоў, 8 дамоў культуры, 22 клуба, 23 бібліятэкі, 4 бальніцы, паліклініка, 2 амбулаторыі, 9 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 19,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 9 тыс. Усяго налічваецца 152 сельскіх населеных пункта, 7 сельсаветаў: Камсенічскі, Круглянскі, Кручанскі, Ляснянскі, Рубежскі, Цяцерынскі, Шапялевіцкі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць аўтадарогі на Магілёў, Талачын, Шклоў і Бялынічы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць музей вырабаў з саломкі і падручных матэрыялаў.

Адпачынак і забавы[правіць | правіць зыходнік]

Аб’екты вольнага часу Круглянскага раёна

  • Раённы Дом культуры, г. Круглае, вул. Савецкая, 60
  • Дом рамёстваў, г. Круглае, вул. Савецкая, 53а
  • Моладзевы цэнтр вольнага часу і забаў, г. Круглае, вул. Паркавая, 28

Аб’екты размяшчэння Круглянскага раёна

  • Гасцініца «Друць», г. Круглае, вул. Савецкая, 36

Аб’екты адпачынку і аздараўлення Круглянскага раёна

  • Паляўнічая база «Падар», Круглянскі раён, в. Падар

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • царква Траецкая. Дата будаўніцтва: пасля 1990 года
  • Возера Хатомле знаходзіцца 1,5 км паўднёва-заходней в. Гоенка. Плошча воднага люстэрка 1,2 га. Возера — помнік прыроды мясцовага значэння.
  • Цяцёрынскае вадасховішча. Знаходзіцца ў в. Цяцерын. Плошча воднага люстэрка 458 га.
  • Пабудовы XIX стагоддзя. Знаходзяцца ў вёсцы Тубушкі. Капліца і сядзібны дом.
  • Царква Пакроўская. Знаходзіцца ў вёсцы Дудаковічы. Дата пабудовы — 2-я палова XIX ст.
  • Стары Млын

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]