Крукава (Сафонаўскі раён)
| Вёска | |
| Крукава | |
|---|---|
| 55°15′17″ пн. ш. 33°32′50″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Сафонаўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1654 |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 48142 |
| Паштовы індэкс | 215556 |
| Код АКАТП | 66241870007 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Крукава (руск.: Крюково) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Насельніцтва — 5 жыхароў (2007 год).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 22 км на паўночны захад ад Сафонава, за 8 км на поўнач ад аўтамагістралі M1, на правым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад Нікола-Пагарэлаўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая прынамсі з 1654 года (падаравана царом Аляксеем Міхайлавічам разам з велізарнай вотчынай стольніку Лыкошыну пасля захопу Смаленску які належаў Рэчы Паспалітай). У канцы XVIII ст. уладальнікам вёскі становіцца Андрэй Багдановіч Лыкошын, які ў перыяд з 1780 па 1789 год уладкоўвае ў сяле радавую сядзібу. У гэтым жа годзе Крукава становіцца сялом (уладальнікам вёскі пабудавана каменная царква). Па заўвагах пляменніка Андрэя Лыкошына Уладзіміра Іванавіча: «Сядзіба гэта была цудоўная, усе будовы каменныя, велізарныя сады, аранжарэі, адмысловы будынак тэатра, — адным словам, усе дзівацтвы раскошы, якую ў той час можна было бачыць у хатах вяльможаў…»
Пасля сяло перайшло ва ўладанне тайнаму саветніку, Ніжагародскаму, а потым Санкт-Пецярбургскаму генерал-губернатару Храпавіцкаму І. С. (1830 — 1840-я гады), а затым да Фінляндскага генерал-губернатара графу Фёдару Гейдэну. У 1850-я гады ў сядзібе пабудаваны вялікі конны двор, адкрыты завод па вытворчасці кумысу і мінеральнай вады з мясцовай крыніцы. У 1903 годзе сынам Фёдара Логінавіча Дзмітрыем быў пабудаваны будынак царкоўна-прыхадской школы.
У 1918 годзе сядзібу нацыяналізавалі, спачатку была створана камуна, затым саўгас, лёс каштоўнасцяў невядомы. У наш час захаваліся рэшткі парку і будынак коннага заводу.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік археалогіі: курганная група (26 курганаў) у 2 км на поўнач ад вёскі на правым беразе ракі Соля.
- Помнік архітэктуры: конны двор, сярэдзіна XIX ст., руіны храма 1789 года ў гонар Унебаўзяцці Найсвяцейшай Багародзіцы і пазнейшай царкоўнай агароджы