Крупка (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Крупка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Крупцы, Крупец, Крупкі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Крупка на карце Беларусі ±
Крупка (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Крупка (Пухавіцкі раён)
Крупка (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Крупка (Пухавіцкі раён)

Кру́пка[1] (таксама сустракаецца Кру́пкі; трансліт.: Krupka, руск.: Крупка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 49 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць місіі езуітаў з цэнтрам у Блоні.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Крупцы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1870 годзе вёска Крупец у Навасёлкаўскай воласці. Уласнасць Русецкіх.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1870 год — 52 жыхары мужчынскага полу
  • 1897 год — 27 двароў, 184 жыхары
  • 1907 год — 22 двары, 257 жыхароў
  • 1917 год — 37 двароў, 212 жыхароў
  • 2002 год — 33 двары, 79 жыхароў
  • 2007 год — 33 гаспадаркі, 79 жыхароў
  • 2010 год — 19 гаспадарак, 43 жыхары

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крупка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]