Крупка (ападкі)
Крупка, або Крупы снежныя і ледзяныя — цвёрдыя атмасферныя ападкі ўвыглядзе дробных часціц шчыльнага лёду і снежных ядраў. Выпадаюць з кучава-дажджавых аблокаў пры тэмпературы каля 0° С, пераважна вясной і восенню. Ад граду адрозніваецца памерамі (звычайна каля 2-5 мм)[1].
Віды круп[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваюць снежныя крупы - снегападобныя белыя ядры і ледзяныя - часціцы шчыльнага лёду.
Снежныя крупы[правіць | правіць зыходнік]
Снежныя крупы ўтвараюцца, калі сняжынкі з верхняй часткі аблокаў трапляюць у ніжэйлеглы хмарны пласт, які складаецца з драбнюткіх пераахалоджаных кропель. Часціцы снежных круп адрозніваюцца ад сняжынак адсутнасцю адрознай крышталічнай асновы.
Ледзяныя крупы[правіць | правіць зыходнік]
Ледзяныя крупы - макулінкі празрыстыя ў паверхні, маюць невялікае белае ядро - утвараецца пры сутыкненні снежных круп з больш буйнымі пераахалоджаннымі кроплямі ў пласце аблокаў, размешчаным яшчэ ніжэй.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Геаграфія ў паняццях і тэрмінах. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя", С. 162