Крупцы (могілкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
могілкі
Крупцы
53°56′09,90″ пн. ш. 27°29′33,30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Крупцы, Мінск
Першае згадванне XVI ст.
Map

Могілкі Крупцы́ (за савецкім часам — Піянерскія могілкі) — могілкі ў Мінску. Названыя паводле колішняй вёскі Крупцы, цяпер прадмесце горада Мінска. Могілкі згадваюцца з XVI стагоддзя, у 1973 годзе закрытыя для пахаванняў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Могілкі вядомыя з XVI стагоддзя[1]. У 1972 годзе, калі Крупцы ўвайшлі ў склад горада Мінска, атрымалі назву «Піянерскія могілкі, паводле вёскі Піянерская. Закрытыя для пахаванняў у 1973 годзе. У 2009 годзе могілкам вярнулі іх пачатковую назву «Крупцы»[1].

Рэканструкцыя 2012 года[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе праведзеная рэканструкцыя могілак, якая атрымала адмоўную рэакцыю грамадскасці[2][3]. Рэканструкцыя могілак праводзілася з прымяненнем цяжкой гусенічнай тэхнікі, якая ездзіла па магілах[4]. Крыжы былі замененыя на бетонныя надгалоўнікі, знесеныя металічныя агароджы. Некаторыя магілы былі незваротна згубленыя, па іх пракладзеныя дарожкі з пліткі. У выніку рэканструкцыі былі знесеныя руіны капліцы-пахавальні Вярыгаў XIX стагоддзя[2].

Паводле Мінгарвыканкама, поўнага знішчэння магіл не было, а замена крыжоў на надгалоўнікі праводзілася паводле згодны сваякоў памерлых за дзяржаўныя сродкі[5]. У часе рэканструкцыі спецкамбінатам праводзіўся пошук сваякоў памерлых, пахаваных на могілках Крупцы. Пошук праводзіўся дзеля атрымання згоды на замену старых надмагілляў на новыя бетонныя надгалоўнікі[6].

Апісанне могілак[правіць | правіць зыходнік]

Плошча тэрыторыі 1,16 га. Захаваліся некаторыя магілы ХІХ ст[7]. У цяперашні час традыцыйнае пахаванне труны ў магілу на Крупцах не дазваляецца па прычыне абмежаванай плошчы[8].

Зноскі

  1. а б Решения сессий горсовета 25-го созыва / № 251 16/25. Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска(недаступная спасылка). Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2017.
  2. а б Дмитрий Дрозд. Реставрация катком (руск.). belaruspartisan.by (26 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
  3. Минск может потерять одно из старейших кладбищ «Крупцы» (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (27 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2017. Праверана 24 верасня 2018.
  4. На проспекте Победителей модернизируют старейшее кладбище города, минчане опасаются за его судьбу (руск.). onliner.by (11 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
  5. На Крупецкіх могілках «карчуюць» старыя магілы і крыжы. nashaniva.by (29 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2018. Праверана 24 верасня 2018.
  6. Разыскиваются родственники умерших, захороненных на минском кладбище «Крупцы» (руск.)(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2019. Праверана 25 верасня 2018.
  7. Дмитрий Дрозд. Кладбище бывшей деревни Крупцы (руск.). prodki.narod.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2014. Праверана 25 верасня 2018.
  8. В Минске для массовых захоронений открыто только кладбище «Западное» (руск.)(недаступная спасылка). minsknews.by (2 траўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018. Праверана 25 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]