Крупіца
Аграгарадок
Крупіца
| ||||||||||||||||||||||
Крупі́ца[1] (трансліт.: Krupica, руск.: Крупица) — аграгарадок у Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета. Размешчана за 27 км на поўдзень ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Землі вядомыя прынамсі з пачатку XVIII стагоддзя, маёнтак уласнасці Халецкіх у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Ганна (Анна) Халецкая ў шлюбе з Альбрэхтам Радзівілам перадала яму гэтыя землі як пасаг, апошні заклаў побач новы маёнтак, названы ў гонар жонкі Анопаль. Анопаль стаў цэнтрам уладанняў, да якіх адносілася Крупіца.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
Па Альбрэхце маёнткам і вёскай валодаў яго сын Дамінік Радзівіл. Пасля Дамініка Радзівіла маёнткам валодаў яго сын Аляксандр Радзівіл.
Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім на 1892 год вучыліся 83 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі.
Краязнавец Аляксандр Ельскі ў другой палове XIX стагоддзя згадваў пра крыніцу, якой мясцовыя людзі прыпісвалі цудадзейныя ўласцівасці лячэння вачэй[3].
У 1888 годзе сярод землеўладальнікаў у вёсцы Крупіца былі: селянін каталік Алаізій Антонаў Вайцяхоўскі[заўв 1] (6 дзесяцін зямлі), селянін каталік Лаўрэнцій Іванаў Вайцяхоўскі (15 1⁄3 дзесяціны), праваслаўны селянін Карп Фёдараў Грыб (15 1⁄3 дзесяціны), праваслаўны селянін Карл Іосіфаў Лянкевіч (3⁄8 дзесяціны), праваслаўны селянін Іосіф Іванаў Ламак (15 1⁄3 дзесяціны), праваслаўны селянін Нікіфар Мікалаеў Пінчук (¼ дзесяціны)[4].
Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы былі кузня, хлебазапасны магазін, царква на могілках (Пяцеўшчына), народнае вучылішча.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1924 годзе была пачатковая школа, вучылася 80 вучняў.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1930-я гады праведзена прымусовая[5] калектывізацыя, створаны калгас «Новы Быт»[6].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1972—1982 гадах праект планіроўкі і забудовы Крупіцы распрацоўваўся архітэктарам Русланам Белагорцавым[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1815 год — 21 двор, 187 жыхароў
- 1858 год — 158 душ мужчынскага полу
- 1897 год — 66 двароў, 343 жыхары
- 1908 год — 53 двары, 611 жыхароў[8]
- 1917 год — 66 двароў, 388 жыхароў (з іх 385 беларусаў і 3 яўрэі)[9]
- 1941 год — 90 двароў, 337 жыхароў
- 1998 год — 332 двары, 897 жыхароў, 322[2]
- 1999 год — 973 жыхары
- 2009 год — 1029 жыхароў
- 2019 год — 1215 жыхароў
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Успенская царква (1998)
- Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну
- Мемарыяльны камень каля ўрачэбнай амбулаторыі ў гонар Фёдара Пастарнацкага
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Алаізій Вайцяхоўскі (1824/1825— 22 красавіка 1887), пахаваны на могілках у Анопалі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- ↑ SgKP 1883, s. 729.
- ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889.
- ↑ Списки жертв — Рысь Павел Прокофьевич. base.memo.ru. Праверана 30 верасня 2025.
- ↑ Карта РККА окрестностей Минска - 1:25K - вуліца Савецкая 18, Крупіца, Мінскі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 30 верасня 2025.
- ↑ Руслан Игоревич Белогорцев
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 97.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 149.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крупіца // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 413. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- Крупіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 486.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Jelski A. Krupica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 729.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи [за 1888 год] / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Минская Губернская Типографія, 1889. — 419 с.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крупіца- Крупіца на сайце Глобус Беларусі (руск.)