Крушына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крушына
Rhamnus frangula.jpg
Крушына ломкая (Frangula alnus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Frangula

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500850
NCBI  106676
EOL  61036
GRIN  g:14588
IPNI  33448-1

Крушына[3] (Frangula) — род кветкавых раслін сямейства крушынавых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя, зрэдку вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце чаргаванае, простае. Кветкі дробныя, двухполыя ў пазушных паўпарасоніках або пучках. Плод касцянкападобны, сакаўны. Характэрна наяўнасць на адной галінцы кветак, завязі і спелых пладоў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від — крушына ломкая (Frangula alnus); 4 інтрадукаваныя: крушына скальная (Frangula rupestris), крушына Пурша (Frangula purshiana), крушына вызубленая (Frangula crenata), крушына каралінская (Frangula caroliniana).

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і фарбавальныя расліны. Драўніна ідзе на такарныя вырабы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крушына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 492. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.