Крушэнне цягніка ў Хуаляні (2021)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Крушэнне цягніка ў Хуаляні
2021年太魯閣列車出軌事故 01.jpg
Цягнік, які трапіў у катастрофу.
Падрабязныя звесткі
Дата 2 красавіка 2021
Час 9:28 (UTC+08:00)
Месца Хуалянь
Краіна Flag of the Republic of China.svg Тайвань
Чыгуначная
лінія
Тайдун
Аператар Тайваньская чыгуначная адміністрацыя
Тып здарэння крушэнне
Прычына сутыкненне з аўтакранам
Статыстыка
Цягнікі 1
Лік пасажыраў 492
Загінулыя 51
Параненыя 202

Крушэнне цягніка ў Хуаляні — чыгуначная катастрофа, якая адбылася ў павеце Хуалянь Кітайскай Рэспублікі, на Тайвані 2 красавіка 2021 года. Загінуў 51 чалавек: 49 пасажыраў, машыніст і памочнік машыніста, 202 чалавек атрымалі раненні[1]. Гэта самае цяжкае чыгуначнае здарэнне на востраве з 1948 года, калі ў выніку пажару на чыгуначным мосце праз раку Сіньдзянь загінуў 21 чалавек і яшчэ 43 прапалі без вестак[2]. Папярэдняя буйная аварыя адбылася ў 2018 годзе, калі ў Ілане загінулі 18 чалавек[3].

Інцыдэнт[правіць | правіць зыходнік]

Васьмівагонны пасажырскі цягнік «Тарока-экспрэс» сутыкнуўся з аўтамабільным кранам і сышоў з рэек на ўездзе ў тунэль ў горнай мясцовасці[4]. У цягніку на папулярным турыстычным маршруце знаходзілася каля 490 пасажыраў[5]. Загінуў 51 чалавек: 49 пасажыраў, машыніст і памочнік машыніста, 146 чалавек атрымалі раненні[1].

Цягнік-экспрэс ехаў з Тайбэя ў Тайдун, у ім было мноства турыстаў. Таксама былі тайванцы, якія вярталіся дадому, ехалі наведаць сваякоў альбо магілы памерлых блізкіх у першы дзень чатырохдзённы выходных з нагоды свята Цінміна[6]. Чыгуначны тунэль знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад нацыянальнага парку Тарока. У выніку сутыкнення вагоны №1 і №2 сышлі з рэек, заблакаваўшы вагоны №3—8 унутры тунэля[7]. Галаўны вагон цягніка №8 быў разбураны цалкам, астатнія, блізкія да галавы, вагоны таксама былі моцна дэфармаваны[8]. Па словах аднаго з правадыроў, машыніст Юань перад гібеллю паспеў прымяніць кран машыніста для экстранага тармажэння[9].

Прычыны катастрофы[правіць | правіць зыходнік]

Як мяркуецца, цягнік сутыкнуўся з аўтамабільным кранам, сарваўся са схілу[10][1]. Кіроўцы ў аўтакране на момант сутыкнення не было. Аўтамабільны кран быў, верагодна, няправільна прыпаркаваны на схіле і скаціўся з яго на чыгуначныя рэйкі. Кіроўца аўтакрана, 45-гадовы Лі, быў затрыманы паліцыяй для высвятлення абставінаў. Лі быў уладальнікам адной з будаўнічых кампаній, якая займалася будаўніцтвам тунэля ў процілеглым, паўночным напрамку[8].

Выратавальная аперацыя[правіць | правіць зыходнік]

Да прыбыцця ратавальнікаў, пасажыры самастойна выбіраліся праз вокны вагонаў[6]. На выратаванне людзей былі накіраваны больш за 150 як супрацоўнікаў пошукава-выратавальных службаў, так і ваенных[5]. Ратавальнікі вывелі больш за 100 чалавек з вагонаў №1—4[7], выратаванне людзей з вагонаў №5—8 было ўскладнена моцным пашкоджаннем вагонаў ўнутры тунэля ў выніку удараў аб сцены[11]. Найбольшая колькасць загінуўшых і пацярпелых знаходзілася ў вагонах №5—8[7]. Больш за 70 чалавек апынуліся заблакаванымі ўнутры вагонаў у тунэлі на некалькі гадзін, да 16 гадзін былі вызвалены апошнія 2 пасажыра[5].

Зноскі

  1. а б в Столкновение поезда с выехавшей на пути машиной на Тайване. Главное. ТАСС.
  2. Factbox: Taiwan's worst train accidents (англ.) . reuters.com. Reuters (2 красавіка 2021).
  3. Taiwan train crash: 36 feared dead as rescuers struggle to reach crushed carriages (англ.) . news.yahoo.com. The Telegraph (2 красавіка 2021).
  4. 【鄭亦真報新聞】 工程車砸火車!「太魯閣號驚出軌」乘客濺血爬窗!逃命現場大還原@中天新聞​ 20210402 на YouTube
  5. а б в Helen Davidson.. Taiwan train crash: dozens dead after express service derails in tunnel (англ.) . theguardian.com. The Guardian (2 красавіка 2021).
  6. а б Dozens killed as train crashes into truck and partially derails in Taiwan (англ.) . cbsnews.com. CBS News (2 красавіка 2021).
  7. а б в Lee Hsin-Yin.. 36 reported with no vital signs, 44 injured in train derailment (update) (англ.) . Focus Taiwan. CNA (2 красавіка 2021).
  8. а б Chang Chi, Tyson Lu, Elizabeth Hsu.. Crane truck driver questioned by police over fatal train accident (англ.) . Focus Taiwan. CNA (2 красавіка 2021).
  9. Chang Ming-hsuan, Wu Hsin-yun, Elizabeth Hsu.. Scene of train crash like 'living hell:' Red Cross rescuer (англ.) . Focus Taiwan. CNA (2 красавіка 2021).
  10. Ralph Jennings, Johnson Lai.. Train hits truck that slid onto track in Taiwan, killing 51 (англ.)  (недаступная спасылка). sfgate.com. SFGATE (2 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2021. Праверана 3 красавіка 2021.
  11. Karson Yiu.. At least 54 dead in Taiwan train crash (англ.) . abcnews.go.com. ABC News (2 красавіка 2021).