Крываблоты
Вёска
Крываблоты
|
Крывабло́ты[1] (трансліт.: Kryvabloty, руск.: Кривоблоты) — былая вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2008 годзе[2].
Размешчана за 16 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1856 годзе вёска ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, належала памешчыку Венядзікту Барэйці, 58 рэвізскіх душ. У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці. У той час вёска падзялялася на 2 часткі, кожная з якіх мела асобную назву — Крываблоцкія і Крываблокі. У 1890 годзе ў Сялецкай воласці, вёска Крываблоты, альбо Ваўчкі, і аколіца Крываблоты. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы Крываблоты 1-я дзейнічаў драўляны агульны магазін. Побач маёнтак Крываблоты 1-я ва ўладанні Данілы Друшыца, двор. У маёнтку Вялікія Крываблоты, які належаў Іпаліту Марціёні.
У 1905 годзе аднайменная вёска, аколіца, маёнтак. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 14 будынкаў.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 5 жыхароў. З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім (з 1977 Нарутавіцкі) с/с[3]. Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Кастрычнік».
Ліквідавана ў 2008 годзе.
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на поўдзень, якую ў паўночнай частцы перасякае з захаду на паўночны ўсход другая вуліца (у заходняй частцы забудова аднабаковая, у кароткай усходняй — двухбаковая), заходняя і паўдёвая ўскраіны злучаны дарогай з асобнымі ўчасткамі забудовы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — Крываблоты 1-я — 17 двароў, 129 жыхароў, у маёнтку — З двары, 21 жыхар.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 83 двары, 239 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Березовского районного Совета депутатов от 18 декабря 2008 г. № 104 Об упразднении деревни Кривоблоты Березовского района (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх