Крывавая нядзеля, 1920

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Крывавай нядзеляй (ірл. Domhnach na Fola) у найноўшай гісторыі Ірландыі завуць 21 лістапада 1920 года — дзень падчас вайны за незалежнасць, які адзначыўся самай значнай колькасцю ахвяр. У гэты дзень у сталіцы Ірландыі — горадзе Дубліне — загінуў 31 чалавек.

Дзень пачаўся з аперацыі Ірландскай рэспубліканскай арміі (ІРА), падчас якой у розных частках горада былі забіты 11 супрацоўнікаў брытанскіх спецслужбаў і армейскіх афіцэраў, а таксама двое служачых дапаможнай паліцыі. У той жа дзень брытанскія паліцэйскія падраздзяленні расстралялі натоўп, які сабраўся на футбольны матч на стадыёне Кроўк Парк, што прывяло да 14 ахвяр. Увечар трое зняволеных членаў ІРА, якія знаходзіліся ў Дублінскім замку, падвергліся катаванням і былі расстраляны — па афіцыйнай версіі былі забіты пры спробе да ўцёкаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Richard Bennet, The Black and Tans, Barnes & Noble, 1959.
  • Tom Bowden, «Bloody Sunday—A Reappraisal», European Studies Review, vol 2, no. 1 (1972).
  • Tim Carey and Marcus de Búrca, "Bloody Sunday 1920: New Evidence, " History Ireland, vol. 11, no. 2 (Summer 2003).