Крывавая помста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крывавая помста (таксама вендэта, ад італ.: vendetta[1] — помста) — звычай, характэрны для рода-племяннога ладу, згодна з якім асоба, якая ўчыніла забойства, альбо хтосьці з членаў яе сям'і (роду, племя, клана, групоўкі) абавязкова падлягае смерці ў парадку адплаты. Крывавую помсту ажыццяўляе, адпаведна, хто-небудзь з членаў сям'і, роду, племені, клана, групоўкі, да якой належаў забіты. У шэрагу выпадкаў, крывавая помста замянялася выкупам ці пераходам на пацярпелы бок чалавека, які здзейсніў забойства, для замяшчэння забітага. Тут чалавек разумеецца часткай радавога («крэўнага») аб'яднання, а паняцце асабістага гонару аб'ядноўваецца з разуменнем гонару за ўсё радавое аб'яднанне.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.281

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]