Крывань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крывань
славацк.: Kriváň,
польск.: Krywań
Выгляд на гару
Выгляд на гару
Каардынаты: 49°09′50″ пн. ш. 20°00′10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Славакія
Горная сістэма Карпаты
Вышыня вяршыні 2494 м
Крывань (Карпаты)
Крывань
Крывань

Крывань (славацк.: Kriváň, польск.: Krywań) — адна з вяршыняў Высокіх Татр. Вышыня над узроўнем мора — 2494 м, перапад вышыні ад пасёлка Тры Студнічкі — 1353 м.

З усходу Крывань абмяжоўвае Важэцкая даліна, у канцы якой размешчана возера Крыванскаее Зялёнае плеса. З яго бярэ пачатак Белы Ваг — адзін з вытокаў ракі Ваг, самай доўгай на тэрыторыі Славакіі (406 км).

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Крывань належыць да ліку лёгкадаступных пікаў. Звычайна да вяршыні паднімаюцца ад возера Штрбске-Плеса, што не патрабуе ад турыстаў спецыяльнай падрыхтоўкі. Перад больш складаным уздымам з таго месца, дзе турыстычная сцежка сыходзіць ад татранской аўтамагістралі на Тры Студнічкі, можна зрабіць прывал на беразе возера Ямскае плеса (1 447 м).

Гісторыя пакарэння[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што першымі на Крывань падняліся ў 1722 ujlpt Й. А Чырбеш і яго сябры, аднак да іх гэтую вяршыню несумненна пакарылі паляўнічыя за скарбамі, шукальнікі прыгод або проста цікаўныя. З вядомых асоб на Крыване пабывалі, Р. Таўсан, Бельсазар Аке і Г. Валенберг.

Першае апісанне ўзыходжання на татранский пік пакінуў Даніэль Шпеер (1636-1707) з Уроцлава: у сярэдзіне XVII стагоддзя ён навучаўся ў кежмарскім ліцэі. Разам з аднакурснікамі і выкладчыкам, які стаў іх правадніком (і першым горным правадніком у гісторыі Татр), ён адправіўся ў трохдзённы паход. З Белаводскай даліны група паднялася на нейкую татранскую вяршыню паблізу гары Ламніцкі Шціт. У тую пару спішскія жыхары называлі Ламніцкі Шціт «Дзедкам», а Кежмарскі Шціт «Маткай» або «Бабічкай». Тое, што група паднялася менавіта не на Ламніцкі Шціт, а па ўсёй верагоднасці на Кежмарскі Шціт, ясна з апісання: кажучы пра віды, Шпеер згадвае від на «Дзедку». Першае канкрэтнае апісанне ўздыму на гару з ужо вядомай назвай Слаўкоўскі Шціт належыць пяру пратэстанцкага пастара Юрая Бухгольц-старэйшага (1643-1725) з пасёлка Велька-Ломніца. Самы цяжкі для альпіністаў уздым на Крывань вядзе праз яго перадгор'і, праз Рамено Крываня (2 395 м), які ўяўляе сабой выступ у грэбні паміж Крыванем і гарой Брэвіс.

Крывань ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Крывань лічыцца славацкай нацыянальнай вяршыняй, сімвалам гэтай краіны. Славакі яго цэняць так, як грэкі Алімп ці чэхі Ржып. Вельмі папулярныя штогадовыя народныя ўзыходжання на Крывань. Першы такі паход быў арганізаваны ў 1841 годзе групай славакаў, якія аб'ядналіся вакол грамадскага дзеяча і патрыёта Людавіта Штура. У паходзе 16 жніўня прынялі ўдзел Людавіт Штур, Міхал Годжа, Янка Краль, Гашпар Фейерпатакі-Белапатоцкі і многія іншыя.

Гара Крывань згадваецца ў аповесці М. В. Гогаля «Страшная помста».

Легенда аб узнікненні горы Крывань[правіць | правіць зыходнік]

Стварыўшы свет, Бог заклікаў самога ўвішнага Анёла і адправіў на зямлю, каб той раскідаў з мяшка прыродныя прыгажосці. Анёл выканаў наказ, праляцеўшы па ўсім свеце, і, нарэшце, апынуўся каля татранских волатаў. Але кепска разлічыў вышыню і зачапіў крылом адну з вяршыняў. Мяшок, напоўнены прыгажосцямі, парваўся, і высыпаліся з яго цудоўныя горныя патокі, азёры, лугі і лясы. Па горах разбегліся алені, серны, суркі, мядзведзі і многія іншыя жывёлы. А вяршыня піка так і засталася чароўна крывой…

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]