Крываўнік дабрародны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крываўнік Гербера)
Крываўнік дабрародны

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Achillea nobilis L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35428
NCBI  282753
EOL  509736
GRIN  t:103752
IPNI  2332-2
TPL  gcc-48678

Крываўнік дабрародны[3], Крываўнік шляхетны[4], Крываўнік Гербера[5] (Achilléa nóbilis) — від травяністых раслін роду Крываўнік (Achillea) сямейства Астравыя.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Крываўнік шляхетны — шматгадовая расліна.

Вышыня расліны складае 20-50 сантыметраў.

Сцябло простае, шаравата-зялёнае.

Лісце шматкроць падзеленае на ніткападобныя долі, у абрысе даўгавата-эліптычнае. Ніжнія лісце на кароткіх хвосціках, да 4 см даўжынёй, верхняе — сядзячае, меншых памераў.

Кошыкі сабраны ў складаныя шчыткі. Кветкі бруднавата-жоўтыя, язычкі краявых кветак белыя, паўкруглыя.

Экалогія і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў чарназёмнай зоне еўрапейскай часткі Расіі, Перадкаўказзі, Заходняй Сібіры.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

  яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ около 100 відаў
       
  парадак Астракветныя     род Крываўнік (Achillea)    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Астравыя     від Крываўнік дабрародны
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ до 1000 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Мінск: Інбелкульт, 1924. — у крыніцы пад назвай Achillea nobilis — крываўнік шляхэтны, у адпаведнасці з тагачасным правапісам
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Achillea gerberi

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]