Крывуля (рака)
Jump to navigation
Jump to search
Крывуля | |
Запруда на рацэ Крывуля, каля в. Селяховічы | |
Вусце | Лясная |
Даўжыня | 13 км |
Вадазбор | 62 км² |
Крывуля, Пукоўка — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Лясная (басейн Віслы). Даўжыня 13,2 км. Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰. Пачынаецца каля вёскі Перкавічы, вусце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мікалаева. Рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Рабянка (злева).
Працякае каля вёсак: Войская, Селяховічы, Сюлкі, Мікалаева. Каля вёсцы Селяховічы на рацэ ўтворана запруда, лоўля рыбы ў ёй забаронена.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.