Крыжаўзвіжанская царква (Беліца)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Крыжаўзвіжанская царква
Царква Беліца.JPG
53°39′03″ пн. ш. 25°18′41″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Беліца
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Лідская
Архітэктурны стыль народнага дойлідства
Дата пабудовы 1928 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000342шыфр 413Г000342

Крыжаўзвіжанская царква (Гродзенская вобласць)
Крыжаўзвіжанская царква
Крыжаўзвіжанская царква

Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у в. Беліца (Лідскі раён). Размешчаны на могілках. Помнік народнага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў другой палове 19 ст. (адзначана ў 1895) з дрэва на месцы храма сярэдзіны 16 ст. Адкрыта ў 19881990 гг.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца васьмерыковая шатровая вежа-званіца з макаўкай у завяршэнні. Цыбулепадобны купал на гранёным барабане ўзведзены над апсідай. На фоне фігурнай гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі фасадаў вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз невялікі прытвор пад двухсхільным дахам.

Зала царквы перакрыта ашаляванай плоскай столлю на падугах, над уваходам — хоры на чатырох слупах, на якія вядзе бакавая лесвіца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]