Крыжаўзвіжанская царква (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Крыжаўзвіжанская царква
Крыжаўзьдзьвіжанская царква ў Магілеве.jpg
53°53′46″ пн. ш. 30°19′29″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская епархія
Архітэктурны стыль барока, псеўдарускі стыль
Дата пабудовы XVII ст.
Асноўныя
даты
XVII ст.Узведзена як жылы дом

XIX ст.Перабудавана пад царкву

Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000011шыфр 512Г000011

Крыжаўзвіжанская царква[1] (у літаратурных крыніцах вядома як Барысаглебская царква) — праваслаўная царква ў Магілёве па адрасе зав. Брусава, 2.

Крыжаўзвіжанская царква. Д. Струкаў

Уведзена ў XVII ст. як жылы дом, які ў XIX ст. быў перабудаваны пад царкву. Першапачаткова – 1-павярховы квадратны ў плане будынак, падзелены сцяной на 2 рознавялікія памяшканні. Меў рысы дэкору, характэрныя XVII ст., так атынкаваныя фасады былі дэкарыраваны раслінным арнаментам, які нагадваў беларускія матывы, фрэскамі на паўднёвай сцяне, шырокі карнізам, які апярэзваў па перыметры будынак. У XIX ст. палавіна ўсходняй сцяны перароблена ў 3-гранную апсіду, да заходняй сцяны прыбудавана 2-ярусная званіца з шатровым дахам і цыбулепадобнай галоўкай, першы ярус яе вырашаны як тамбур, у другім размешчаны званы. На вільчыку ўведзены галоўны драўляны барабан (васьмярык на чацверыку). Перабудова надала будынку рысы барока і псеўдарускага стылю. Інтэр'ер асіметрычны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]